У Беларусі 24 траўня затрымалі ўдзельнікаў транспамежнай злачыннай групы, якія займаліся кантрабандай біўняў мамантаў праз тэрыторыю нашай краіны, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.
Зламыснікі займаліся арганізацыяй канала па кантрабандзе біўняў мамантаў, здабытых у Якуціі. Злачынцы вывозілі іх з Расіі ў ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Паўднёвай Азіі.
Высветлена, што з мэтай канспірацыі і ўхілення ад выплаты падаткаў злачынная група на тэрыторыі некалькіх краін стварыла шэраг афіляваных кампаній.
На момант затрымання зламыснікі рыхтавалі да адпраўкі ў Літву чарговую партыю біўняў мамантаў і іх фрагментаў агульнай вагой 3,5 тоны. Іх кошт на ценевым рынку складае каля 1,8 млн даляраў.
Заведзеная крымінальная справа.