Увечары 28 чэрвеня ў Дзяржынскім раёне легкавік насмерць збіў двух пешаходаў, паведамляе МУС.
ДТЗ адбылося каля 17.40. Паводле звестак ДАІ, 34-гадовы жыхар Баранавічаў ехаў на Volkswagen па аўтадарозе М1 Мінск — Брэст. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, з’ехаў у падземны пераход, дзе збіў дзвюх жанчын-пешаходаў.
67-гадовая маці і 42-гадовая дачка загінулі.
«Паводле папярэдніх звестак, кіроўцу стала кепска за рулём. Яму аказаная медыцынская дапамога», — паведамілі ў Следчым камітэце.
Дзяржынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек).