Крымінальную справу за пагрозу забойствам распачалі ў дачыненні да 49-гадовага жыхара Добруша, які падняў руку на сваю дачку, паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
Усё пачалося з таго, што падазраваны выпіў і вырашыў заняцца выхаваннем. Ён прыйшоў у пакой да сваёй 21-гадовай дачкі, паводзіўся агрэсіўна, а потым пачаў яе душыць і пагражаць расправай. Пасля гэтага мужчына сам патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў сілавікоў «пагутарыць» з дачкой.
У выніку крымінальную справу завялі на бацьку. Цяпер яму пагражае штраф, арышт, папраўчыя работы, абмежаванне волі або да трох гадоў калоніі.