Два чалавекі атрымалі траўмы падчас сутыкнення скутара і легкавіка ў Оршы, паведамілі ў абласной ДАІ.
Аварыя адбылася 25 красавіка каля 9.00 паблізу дома № 39А на вуліцы Пагранічнай. Паводле звестак інспектараў, кіроўца Renault Logan сутыкнуўся са скутарам Hors.
У выніку ДТЗ 62-гадовы кіроўца скутара і яго 57-гадовая пасажырка атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў бальніцу.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.