Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў Чавускім раёне жанчыну, якая 20 гадоў лічылася памерлай па рашэнні суда, паведамляе прэс-служба пракуратуры.
У лютым 2024 года супрацоўнікі міліцыі падчас наведвання аднаго з населеных пунктаў выявілі факт пражывання жанчыны, якая пацвердзіла сваю асобу пашпартам грамадзяніна СССР. Высветлілася, што яна нарадзілася ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці. У пачатку і сярэдзіне 90-х гадоў двойчы адбывала пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Падчас знаходжання ў папраўчай калоніі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не атрымлівала. Да асуджэння яна мела рэгістрацыю ў кватэры ў Бярозе, аднак з 1998 года зарэгістраванай як па месцы жыхарства, так і па месцы знаходжання ўжо не значылася.
Суд Бярозаўскага раёна 2 лютага 2004 года абвясціў жанчыну памерлай, пасля чаго ў ЗАГСе склалі запіс акта яе смерці, а таксама выдалі пасведчанне пра смерць на яе імя.
У выніку па заяве пракурора рашэнне суда пра прызнанне жанчыны памерлай адмянілі. Цяпер яна можа атрымаць пашпарт і афіцыйна працаўладкавацца.