Эксперты высветлілі прычыну смерці 50-гадовай жанчыны, чыё цела знайшоў у сябе ў кватэры жыхар Мінска, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
У канцы чэрвеня ў міліцыю звярнуўся 37-гадовы жыхар сталіцы. Мужчына расказаў, што ў яго кватэры ляжыць труп жанчыны.
Аператыўнікам, якія прыбылі на месца, ён растлумачыў, што з загінулай пазнаёміўся напярэдадні вечарам, запрасіў яе да сябе ў госці «для распівання спіртных напояў, а прачнуўшыся раніцай пасля застолля, знайшоў у кватэры яе нежывое цела».
Як звалі жанчыну, мінчук не памятаў. Для высвятлення яе асобы і дакладнай прычыны смерці цела скіравалі на экспертызу.
Высветлілася, што загінулая — 50-гадовая жыхарка сталіцы. Яна памерла ад вострага атручання этылавым спіртам. У яе крыві выявілі больш за чатыры праміле алкаголю.