У Аршанскім раёне ратавальнікі разам з міліцыяй усю ноч шукалі дзевяцігадовага хлопчыка, які не вярнуўся са школы, паведамілі ў МНС. Назаўтра дзіця знайшлі ў гасцях у аднакласніцы.
Пасля дзвюх гадзін ночы 10 верасня ад работнікаў міліцыі ратавальнікам паступіла паведамленне пра зрубленае дзіця ў гарадзскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна.
Дзевяцігадовы хлопчык днём 9 верасня пайшоў са школы і дадому не вярнуўся. Бацькі разам з настаўнікамі шукалі хлопчыка ў пасёлку, абзвоньвалі знаёмых. Пасля беспаспяховых пошукаў яны звярнуліся ў міліцыю.
Для пошукаў прыцягнулі 21 адзінку тэхнікі і 78 чалавек, большую частку складалі ратавальнікі.
«У 05.20 раніцы дзіця было знойдзенае работнікамі МНС сумесна з міліцыяй у гасцях у аднакласніцы, у медыцынскай дапамозе яно не мела патрэбы», — паведамілі ў МНС.
З хлопчыкам працаваў псіхолаг ратавальнага ведамства.