У польскіх Тыхах (Сілезскае ваяводства) загінуў 37-гадовы беларускі рабочы. На мужчыну звалілася апалубкавая пліта, што сарвалася з пад’ёмнага крана. Пра інцыдэнт са спасылкай на гарадскую паліцыю паведамляе партал Nowe Info, перадае MOST.
Трагедыя адбылася ў сераду, 4 снежня, на будпляцоўцы на вуліцы Жорскай. Мужчына працаваў на гэтым аб’екце. На месца прыбылі ратавальнікі, але пацярпелы загінуў на месцы. Гарадскія рэсурсы паведамілі, што гэта грамадзянін Беларусі.
Паліцыя праводзіць следства пад наглядам пракуратуры. Акрамя таго, пра здарэнне паведамілі ў Нацыянальную інспекцыю працы.