У прадуктовай краме Барысава памёр пакупнік. Судовыя эксперты высветлілі яго асобу і прычыну смерці.
Паведамляецца, што мужчыну раптам стала кепска, ён страціў прытомнасць і зваліўся на падлогу. Відавочцы выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі толькі канстатавалі яго смерць. Пры сабе ў яго не аказалася ніякіх дакументаў.
«З мэтай высвятлення асобы мужчыны спецыялістам было праведзенае дактыласкапаванне памерлага. Па выніках праверкі атрыманых адбіткаў пальцаў высветлена, што памерлы — 64-гадовы жыхар горада Барысава», — расказалі ў ДКСЭ.
Акрамя таго, дзяржаўныя медыцынскія судовыя эксперты высветлілі, што мужчына памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці ў выніку ішэмічнай хваробы сэрца.