Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  3. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  4. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  5. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  8. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  9. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  10. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  11. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  12. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
Читать по-русски


Інстытут Роберта Коха (RKI) разаслаў выпадкова выбраным жыхарам Германіі лісты з укладзенымі купюрамі па пяць еўра. Гэта было зроблена, каб стымуляваць людзей узяць удзел у даследаванні «Здароўе ў Германіі» — тым, хто на гэта пагодзіцца, прадугледжаны дадатковы бонус у памеры дзесяці еўра, піша Bild.

Фото: телеграм-канал Bild
Фота: тэлеграм-канал Bild

RKI разаслаў агулам 180 000 такіх лістоў па 300 гарадах і муніцыпалітэтах ФРГ, атрымальнікі былі выбраныя з рэестра насельніцтва з дапамогай «навуковай працэдуры выпадковага падбору». Гэта было зроблена, каб стымуляваць людзей узяць удзел у даследаванні «Здароўе ў Германіі». Для кожнага, хто пагодзіцца на ўдзел, прадугледжаны дадатковы бонус у памеры дзесяці еўра.

Аднак, грунтуючыся на досведзе, інстытут мяркуе, што каля 150 000 адрасатаў не возьмуць удзелу ў даследаванні: яны альбо не заўважаць ліст, альбо праігнаруюць яго.

Нямецкая асацыяцыя падаткаплатнікаў (BdSt) раскрытыкавала падыход RKI, патрабуючы тлумачэнняў у сувязі з такім марнаваннем дзяржаўных сродкаў.

«Выкарыстанне так званых стымулаў для заахвочвання ўдзелу ў даследаваннях — звычайная практыка і падрабязна прааналізаваная ў метадалагічных даследаваннях», — заявіла ў адказ на гэта прадстаўніца RKI.

Інстытут імя Роберта Коха — федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хваробаў, размешчаны ў Берліне, у раёне Вэдынг. Гэта адна з цэнтральных навукова-даследчых установаў Германіі, яна падпарадкоўваецца непасрэдна Федэральнаму міністэрству аховы здароўя.