Дзяржаўны Купалаўскі тэатр анансаваў на сваім сайце акцыю «Лета пачынаецца ў Купалаўскім», удзел у якой дазволіць купіць білеты на дзіцячую казку «Гісторыя шакаладнага дрэва» за два рублі. Але ёсць нюанс — праграмка гэтага спектакля складзеная па-руску.

Між тым на беларускай мове паказваюцца ўсе спектаклі ў тэатры, у тым ліку «Гісторыя шакаладнага дрэва». Стварэнне рускамоўнай праграмкі — яшчэ адна праява русіфікацыі тэатра, якая ідзе ў апошнія гады.
Нагадаем, летам 2020 года большасць трупы звольнілася з Купалаўскага на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Працу адміністрацыя змагла аднавіць толькі ў сакавіку 2021 года. За прамінулыя з таго моманту тры гады новае кіраўніцтва так і не змагло набраць дастатковую колькасць новых актораў, а таму запрасіла іх з Расіі.
Чытайце таксама


