Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  3. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  7. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  8. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  9. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  10. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  11. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  12. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  13. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  14. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски


/

У пасёлку Ляскоўка ў Мінскім раёне заўважылі незвычайнага госця — экзатычнага звярка, які бег па снежным полі. Відэа апублікавалі ў TikTok.

Фото: скриншот видео TikTok / dekodom.k.e.a
Экзатычны звярок бегаў па снежным полі ў Мінскім раёне. Скрыншот відэа TikTok / dekodom.k.e.a

«Вось такі вось у нас цікавы звярок бегае. Не памятаю, як ён называецца», — расказаў аўтар роліка.

Ён дапусціў, што ў жывёліны ёсць гаспадар і яна згубілася.

@dekodom.k.e.a #беларусь🇧 #экзотика #лесковка #боровляны #енот#носуха#минск #потерялся #хочуврек #рекомендации #2025 ♬ оригинальный звук — JENI

Карыстальнікі ў каментарах апазналі на кадрах насуху і прапанавалі свае версіі таго, як яна магла там апынуцца:

  • «Гэта насуха. Ён загіне ад пераахаладжэння. У кагосьці зваліў».
  • «Экзотыкі панакупляюць, а ўтрыманне не цягнуць, вынік — ідзі выжывай».
  • «Так, гэта насуха. Яго трэба ратаваць».
  • «Трэба патэлефанаваць у МНС, яны дапамогуць».
  • «Людзі, гэта жэсць. Купляюць, а потым… Зімы не перажыве».
  • «Гэта насуха, прадаюць маленькіх на „Куфры“ па 1200 р. Гэта дарослая, мабыць, збегла, спадзяюся, знойдзецца гаспадар, шкада звера».

Дадамо, што насухі насяляюць у асноўным Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку. Іх можна знайсці таксама ў такіх краінах, як Мексіка, Панама, Калумбія, Венесуэла. Часцей за ўсё яны аддаюць перавагу трапічным лясам, аднак сустракаюцца і на краі пустыняў. Насухі лёгка прыручаюцца людзьмі, могуць быць хатнімі гадаванцамі.

Дарэчы, на «Куфры» сапраўды ёсць абвестка пра продаж насухаў. У апісанні гаворыцца, што гэта «вельмі разумная, пацешная жывёліна, ходзіць у латок. Ручная, можна трымаць у кватэры ці ў доме», за самку просяць 1500 рублёў.

Чытайце таксама