Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  12. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  13. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  14. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
Читать по-русски


У той час як украінскае войска паступова вызваляе захопленыя Расіяй тэрыторыі і праводзіць паспяховыя дыверсіі супраць кантраляваных акупантамі аб’ектаў, заходнія краіны спрабуюць разгадаць, чым на гэта адкажа Уладзімір Пуцін. Расія пачасціла масіраваныя атакі на грамадзянскія аб’екты і спрабуе напярэдадні зімы знішчыць найважнейшую інфраструктуру. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што з пачатку ўварвання 40% энергетычнай інфраструктуры сур’ёзна пашкоджаныя. Гэта прыводзіць да масавых адключэнняў электрычнасці па ўсёй краіне, але дакладна не можа кардынальным чынам змяніць карціну лініі фронту. А што можа? Меркаванне з гэтай нагоды выказаў Павел Слюнькін для Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) і «Люстэрка».

Павел Слюнькін

Да верасня 2020 года быў супрацоўнікам упраўлення Еўропы Міністэрства замежных справаў Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ў сувязі з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў звольніўся і цяпер з’яўляецца аналітыкам Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR).

Калі адкласці ўбок развагі пра ядзерную вайну, то канвенцыйных адказаў у Пуціна засталося не так і шмат. Яго бравурныя развагі ў стылі «мы яшчэ нічога не пачыналі» больш нагадваюць фігавы лісток на аголеным целе антычных помнікаў, чым аб’ектыўную ацэнку ўласных магчымасцяў. Паводле самых кансерватыўных ацэнак, Расія за 8 месяцаў выкарыстала як мінімум траціну ад агульнай колькасці ракет, спаліла ў агні вайны сваіх найбольш падрыхтаваных салдат і афіцэраў. Расія спрабавала бліцкрыг, спрабавала ўжываць тактыку «наразання салямі», адпрацаваную ў Сірыі. Усё дарэмна. Цяпер яна спрабуе зляпіць са спешна мабілізаваных сотняў тысяч цывільных падабенства «другой арміі свету». Пакуль зарана маркіраваць як «правал» і гэтую спробу, але многае сведчыць пра тое, што ў Крамля ёсць завышаныя чаканні ад гэтага кроку.

Пры гэтым у Пуціна ў рукаве застаецца яшчэ адна карта, якую ён пакуль не выкарыстаў у гэтай партыі, — беларускае войска. З моманту расійскага ўварвання ў лютым было мноства чутак пра хуткае далучэнне нашых вайскоўцаў да баявых дзеянняў. Гэтага дагэтуль не адбылося, што спарадзіла ў заходнім экспертным і палітычным асяроддзі ілюзію пра міфічны супраціў Лукашэнкі ціску Пуціна.

Аднак за апошнія месяцы складана знайсці хоць адзін прыклад аказання такога ціску на Лукашэнку з боку Расіі. Хоць Масква мае незлічонае мноства інструментаў, з дапамогай якіх можна атрымаць ад Лукашэнкі ўсё, чаго яна пажадае. Наадварот, адносіны двух састарэлых дыктатараў перажываюць мядовы месяц. Расія дала Беларусі адтэрміноўку выплат па крэдытах на суму 1 млрд даляраў і збіраецца выдаць новы на яшчэ 1,5 мільярда. Расійскі рынак стаў выратавальным кругам для заблакаваных заходнімі санкцыямі беларускіх тавараў і цяпер займае каля 60−70% ад усяго аб’ёму беларускага экспарту (у першым паўгоддзі гэтая лічба была роўная 58,2%. — Заўв. рэд.). Масква дапамагае Мінску абыходзіць міжнародныя санкцыі часам нават на шкоду ўласным кампаніям. Пакуль сусветныя цэны прыроднага газу б’юць рэкорды (летам яны перавышалі 2800 даляраў за тысячу кубоў), Беларусь атрымлівае расійскае паліва за сапраўдныя капейкі — 128,5 даляра за тысячу кубоў.

Масква саступіла ўсім патрабаванням Мінска нават па нафтавым пытанні, якое было каменем спатыкнення паміж бакамі апошнія 5 гадоў. Наўрад ці ўсё гэта было б магчымым, калі б Лукашэнка быў крыху больш незалежны, чым гэтага хочуць у Крамлі.

Больш за тое, Лукашэнка фактычна страціў любы ваенны суверэнітэт над тэрыторыяй Беларусі. Расійскія войскі могуць заходзіць, выходзіць і зноў вяртацца ў Беларусь калі ім захочацца і нават не пытаць дазволу на гэта ў мясцовых уладаў. Ну не будзе ж Лукашэнка абвяшчаць вайну Расіі праз такую «дробязь»? Асабліва разумеючы, што расійскія танкі могуць заехаць і на тэрыторыю ягонага палаца.

Расійская армія цяпер зноў вяртаецца ў нашу краіну. Паводле інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі, маштаб перакідвання расійскіх войскаў уключае 9 тысяч чалавек асабовага складу, а таксама 170 танкаў, 200 баявых браніраваных машын, 100 гармат і мінамётаў. Адначасова з гэтым у краіне праводзіцца прыхаваная кропкавая мабілізацыя (у нас няма пацверджання гэтай інфармацыі. — Заўв. рэд.). Яна пакуль не носіць масавага характару, але позвы на «вайсковыя зборы» ўручаюцца былым вайскоўцам і міліцыянтам. Ваенныя медыкі праводзяць трэніроўкі, а некаторых цывільных інфармуюць, што яны будуць мабілізаваныя ў першай хвалі, калі такая неабходнасць з’явіцца. Кіраўнік КДБ і іншыя чыноўнікі наведваюць дзяржаўныя прадпрыемствы з прапагандысцкімі мэтамі і расказваюць пра атаку на Беларусь з боку Украіны. Міністэрства абароны на спецыяльным брыфінгу для замежных ваенных аташэ паведаміла, што «пакідае за сабой права прымянення прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання для недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага ўзброенага канфлікту». Гэта новы подых у рыторыцы беларускіх уладаў. Раней, гаворачы пра тое, што можа справакаваць ваенны адказ з іх боку, яны згадвалі толькі непасрэдны напад на Беларусь. А цяпер да гэтага дадаліся і прэвентыўныя меры. Усё гэта выглядае вельмі падазрона і трывожна, але і можа тлумачыцца па-рознаму.

Лукашэнка можа проста баяцца. Раней ён хваліўся, што Кіеў «вернецца ва ўлонне славянства», а сёння ўкраінскае войска ўжо вызваляе захопленыя акупантамі землі і праводзіць дыверсіі на падкантрольных Расіі аб’ектах. Атака на Крымскі мост відавочна была для Лукашэнкі вельмі балючым ударам — бо ў іх вельмі шмат агульнага: абодва незаконныя, абодва фінансуюцца з Крамля, абодва ўсё яшчэ функцыянуюць толькі дзякуючы вайсковай абароне Расіі. І калі ўкраінцы могуць зрабіць такое з Крымскім мостам, які яшчэ нядаўна здаваўся непрыступнай крэпасцю, то чаму не могуць зрабіць гэта з расійскімі вайсковымі аб’ектамі ў Беларусі? З Беларусі быў атакаваны Кіеў у лютым, з Беларусі рэгулярна абстрэльваюцца ўкраінскія гарады, ад Беларусі ідзе патэнцыйная небяспека пастаўкам заходніх узбраенняў. Магчыма, менавіта страх атакі з боку Украіны змушае Лукашэнку паводзіць сябе як спалоханы звер, што спрабуе пазбегнуць смяротнай сутычкі. Ён максімальна раздзімаецца ў памерах і крычыць колькі ёсць сілы, спадзеючыся, што яго спалохаюцца… і не крануць.

Але ёсць і больш песімістычнае тлумачэнне. Лукашэнка ўсведамляе, што калі Расія гэтую вайну прайграе, то і яго рэжыму не наканавана будзе яе перажыць. А раз так, то трэба любой цаной дапамагчы Маскве яе выйграць. Гэта вар’яцкая ідэя — бо беларуская армія дакладна не ў стане перавярнуць ход вайны на карысць Расіі. Яна невялікая: найбольш баяздольная яе частка не перавышае 10−15 тысяч чалавек. Астатнія па ступені падрыхтоўкі параўнальныя са свежамабілізаванымі салдатамі ў Расіі. Пры гэтым Украіна цяпер значна лепш гатовая да нападу з поўначы — дарогі і палі на мяжы з Беларуссю замінаваныя, масты ўзарваныя, а сучасныя заходнія ўзбраення накшталт HIMARS дазволяць знішчаць праціўніка яшчэ да таго, як ён пяройдзе мяжу. Беларускае грамадства настроенае катэгарычна супраць удзелу ў вайне — так лічаць 90% (паводдле некаторых апытанняў, супраць выступаюць каля 86%. — Заўв. рэд.). А значыць, рашэнне адправіць беларусаў на вайну можа справакаваць нашмат больш сур’ёзную хвалю незадаволенасці ўнутры краіны, чым у Расіі. Пры гэтым і беларускія дэмакратычныя сілы ў выгнанні таксама рыхтуюцца да такога сцэнару і паспрабуюць выкарыстаць гэты шанец для звяржэння нелегітымнага рэжыму. Менавіта таму войска Беларусі дагэтуль і не адправілі ва Украіну. І Пуцін, і Лукашэнка разумелі, што значна лепш мець у Беларусі надзейны і бяспечны плацдарм для расійскага войска, чым непрадказальны другі фронт.

Але часы мяняюцца, а за імі могуць мяняцца і ацэнкі сітуацыі ў тых, хто прымае рашэнні. Цяпер вельмі складана вызначыць, наколькі рацыянальнымі актарамі застаюцца расійскі і беларускі кіраўнікі і ў якой ступені іх успрыманне рэчаіснасці адрозніваецца ад нашага. Таму нават самыя вар’яцкія рашэнні ў нашых вачах могуць здавацца ім разумнымі. А значыць, цяпер важна сачыць за тым, якая рэальна колькасць расійскіх войскаў і тэхнікі прыедзе ў Беларусь. Без дзясяткаў тысяч расійскіх салдат ніякая новая атака на Кіеў не будзе паспяховай: незалежна ад таго, будзе ў ёй удзельнічаць беларуская армія або не. Пакуль няма адназначных прыкмет падрыхтоўкі другой хвалі ўварвання: у Беларусь прыбываюць расійскія салдаты і тэхніка, але ў невялікай колькасці. Ёсць нават факты адпраўкі нашых танкаў з Беларусі ў Расію, што сведчыць праа востры недахоп ваеннай тэхнікі ў Масквы і выглядае нелагічным, калі плануеш зноў атакаваць Кіеў. Магчыма, салдаты, якія прыбылі ў Беларусь, наогул адпраўленыя сюды проста на навучанне.

Як бы там ні было, варонка эскалацыі ўцягвае Беларусь у гэтую вайну ўсё глыбей, а значыць, нам усім лепш быць гатовымі ў тым ліку да самых негатыўных сцэнароў.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.