Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  2. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  3. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  4. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  5. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  6. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  7. ISW: Украина усиливает сотрудничество с Южной Кореей на фоне углубления связей между Россией и Северной Кореей
  8. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  9. «Дело не во мне». Зеленский объяснил, что его задело во время спора с Трампом перед камерами
  10. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  11. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  12. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
Читать по-русски


У многіх беларускіх банкаў з’явіліся віртуальныя кансультанты-боты, якія падключаюцца да камунікацыі з кліентам на першым этапе. Яны могуць адказаць на стандартныя простыя пытанні, а калі ўзнікаюць складанейшыя, то пераключаюць ужо на аператара-чалавека. Аднак кліентам банкаў даводзіцца часам хітраваць і задаваць пытанне так, каб бот пераключыў на аператара. Атрымліваецца не заўсёды — журналісты «Люстэрка» неаднаразова правяралі. Адзін з кліентаў «Беларусбанка» знайшоў спосаб, як хутка і лёгка абыходзіць віртуальных памочнікаў, аднак банк неўзабаве рассакрэціў яго хітрык.

Скриншот с сайта "Беларусбанка"
Скрыншот з сайта «Беларусбанка»

Так, у «Беларусбанка» віртуальнага кансультанта-бота завуць Злата, а ў «БНБ-Банка» — Спарк.

Злата — адзін з самых настойлівых віртуальных кансультантаў. Калі задаваць ёй пытанні пра ліміты па картках ці даведвацца падрабязнасці па крэдытах, то яна будзе падрабязна адказваць, а калі нечага не зразумее, то папросіць перафармуляваць запыт. «Я — робат, і не заўсёды разумею, што мне пішуць. Сфармулюйце вашае пытанне інакш», — адказвае бот. Каб Злата пераключыла на аператара, трэба пастарацца. І такая сітуацыя назіраецца ў многіх банках, у якіх ёсць такія боты.

Аднак Віктар, адзін з кліентаў «Беларусбанка», знайшоў спосаб хутка абысці віртуальнага кансультанта.

— Мне трэба было даведацца ў банку наконт лімітаў па картках пры аплаце імі тавараў за мяжой, не атрымлівалася іх змяніць. Тэлефанаваць у роўмінгу не хацелася, гэта дорага, таму скарыстаўся чатам на сайце банка, — расказвае кліент «Беларусбанка». — Адказала віртуальны кансультант Злата, яна давала стандартныя агульныя адказы, але гэта не дапамагала. Прычым яе ўпартасць у дапамозе толькі раздражняла. Пераключыць жа на аператара бот адмаўляўся, выклікаўся дапамагчы сам. У выніку дапамагло пытанне «У чым сэнс жыцця?». Злата здалася і адразу ж пераключыла на аператара.

Віктар і далей карыстаўся гэтым лайфхакам, нават падказваў яго сваім знаёмым. Аднак неўзабаве банк раскусіў гэты хітрык і ўнёс змены для бота.

— На пытанне «У чым сэнс жыцця?» бот пачаў адказваць, што «жыць трэба так, каб было цікава і прыемна ўспомніць, але сорамна расказаць», — кажа Віктар. — Калі ж напісаць боту проста «сэнс жыцця», то ён адказвае, што «сэнс жыцця ў самім жыцці, у тым, каб пражыць яго з задавальненнем».

Скриншот с сайта "Беларусбанка"
Скрыншот з сайта «Беларусбанка»

Цяпер віртуальны кансультант «Беларусбанка» так і адказвае на пытанні пра сэнс жыцця.

Чытайце таксама