Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  2. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  3. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  4. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  5. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  6. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  10. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  13. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  14. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
Читать по-русски


На пачатку 2023 года беларускія СМІ заўважылі, што за сродкі дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў 2023−2027 гадах плануецца пабудаваць новы вайсковы гарадок і палігон у Гомельскай вобласці, недалёка ад мяжы з Украінай. «Радыё Свабода» атрымала фота пашпарта аб’екта і здымак з месца будоўлі і расказвае, што пра гэта вядома.

Будаўніцтва аб'екта пад Гомелем. Фота крыніцы «Радыё Свабода»
Будаўніцтва аб'екта пад Гомелем. Фота крыніцы «Радыё Свабода»

Планавалася, што на гэтыя мэты з бюджэту ў 2023 годзе будзе выдзелена 500 тысяч рублёў, у 2024-м і 2025-м — 10 і 40 мільёнаў адпаведна. Праект мусілі распачаць у 2023-м і скончыць у 2027-м.

Будаўніцтва новага вайсковага аб’екта можа быць звязана з заявамі Аляксандра Лукашэнкі, агучанымі ў траўні 2022 года. Тады ён заявіў пра стварэнне ва Узброеных сілах «Паўднёвага аператыўнага камандавання». Паводле іншай версіі, агучанай праектам Motolko.help, там могуць быць размешчаныя вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый.

Дзе і хто будуе

Дакладнае месца будаўніцтва афіцыйна не раскрывалася. Крыніцы «Радыё Свабода» зафіксавалі будаўнічую актыўнасць на тэрыторыі былога піянерскага лагера «Чайка» ў Гомельскім раёне. Гэта прыблізна пасярэдзіне паміж Гомелем і Рэчыцай, да мяжы з Украінай адсюль вядзе асфальтаваная дарога. Да памежнага пераходу ў Новай Гуце - каля 40 кіламетраў. Паводле суразмоўцы, на месцы былога лагера цяпер знаходзіцца будаўнічая тэхніка, рабочыя займаюцца пракладаннем камунікацый.

— Ад горада да аб’екта ўздоўж трасы цягнуць гнуткую трубу, відаць, пад кабель ці сувязь, — сцвярджае суразмоўца.

З пашпарта аб’екта, размешчанага на плоце былога лагера, вынікае, што замоўца будаўніцтва — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Генеральны падрадчык — Гомельскі домабудаўнічы камбінат, будаўнічае ўпраўленне № 243. Праект быў распрацаваны інстытутам «Ваенпраект». Тэрміны будаўніцтва першай чаргі гарадка: кастрычнік 2023 — сакавік 2024 года.

— Не выключана, што вайсковы гарадок будзе разбудаваны не толькі на тэрыторыі былога лагера «Чайка», але і закінутых суседніх лагераў — «Галактыка», «Лясная паляна», «Ліцейшчык». Там пакуль не вядзецца ніякай дзейнасці, але «чужых» адтуль ужо выгналі. Напрыклад, з піянерскага лагера «Галактыка» выгналі аматараў страйкбола, якія раней там стала займаліся, — сцвярджае суразмоўца «Радыё Свабода».

Непадалёк ад новага аб’екта цяпер дзейнічае 1393-я база артылерыйскіх боепрыпасаў, вайсковая часць № 52208.

Будаўнічы пашпарт аб'екта пад Гомелем. Фота крыніцы «Радыё Свабода»
Будаўнічы пашпарт аб'екта пад Гомелем. Фота крыніцы «Радыё Свабода»

Незапатрабаваны лагер

Летнікі «Лясная паляна», «Ліцейшчык», «Чайка», «Галактыка» былі пабудаваныя ў лясах пад Гомелем у савецкі час, пераважна ў 60-я гады. Гэта былі профільныя лагеры — у асноўным для дзяцей работнікаў прамысловых прадпрыемстваў горада.

На сайце Камітэта дзяржаўнай маёмасці ў 2021 годзе заяўлялі аб продажы лагера «Чайка». Раней летнік належаў гомельскаму будаўнічаму трэсту № 14. Прадпрыемства прадавала з аўкцыёну сваю маёмасць, у тым ліку і летнік. Ён быў пабудаваны ў 1968 годзе пад вёскай Прыбар Гомельскага раёна.

Лагер не выкарыстоўваўся з 2016 года. Ён мае агульную плошчу амаль 6500 квадратных метраў. У 2021 годзе летнік прадавалі для ахвотных з магчымым кірункам дзейнасці «сацыяльна-бытавога ці вытворчага прызначэння».

Інфармацыі пра новага ўласніка лагера ў агульным доступе няма. З першага разу летнік «Чайка» не ўдалося прадаць — не было ахвотнікаў. На другі аўкцыён уласнік скінуў цану на 20% і прасіў за лагер 807 010,40 беларускага рубля.

Украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў у каментары «Радыё Свабода» зазначыў, што, хутчэй за ўсё, у новым вайсковым гарадку будзе размешчаны гарнізон, задачай якога будзе прыкрыццё дзяржаўнай мяжы.