Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  2. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  3. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  4. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  5. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  6. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  9. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  10. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
Читать по-русски


Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра тое, як сілавікі запрашаюць беларусаў на размовы пасля таго, як яны атрымалі кругласутачны супердоступ да плацяжоў людзей. «Прадстаўнікі праваахоўных структур выклікаюць на „гутарку“, спіс пытанняў стандартны: прозвішча, імя, адрас, месца працы, ці былі аперацыі з крыптавалютамі, якія плацяжы/пераводы мелі месца», — расказваюць аўтары тэлеграм-канал Tax V&M, які піша ў тым ліку пра падаткі. Нагадаем, з 1 сакавіка сілавікі кругласутачна могуць блакаваць на тэрмін да 10 дзён практычна любы грашовы перавод.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: unsplash.com / Taylor Grote
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com / Taylor Grote

Каротка пра тое, што за «супердоступ» атрымалі сілавікі

Нагадаем, з 1 сакавіка сілавікі — супрацоўнікі пракуратуры, дзяржбяспекі, унутраных справаў, Следчага камітэта і Аператыўна-аналітычнага цэнтра — атрымалі пашыраны доступ да плацяжоў беларусаў. На іх патрабаванне банкі могуць прыпыняць на тэрмін да 10 сутак аперацыі па рахунку, укладзе, электронным кашальку. Гэта магчыма, калі ў праваахоўнікаў будуць звесткі (ці толькі падазрэнні) наконт «супрацьпраўных дзеянняў». Узаемадзеянне банкаў і сілавікоў праходзіць праз аўтаматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ).

На фоне гэтага сілавікі пачалі выклікаць беларусаў на «гутаркі». «Апошнім часам у Беларусі назіраецца ўзмацненне кантролю над аперацыямі з крыптавалютамі, у выніку чаго фізічныя асобы сутыкаюцца з блакаваннем сваіх банкаўскіх рахункаў», — пісалі раней аўтары тэлеграм-канала Tax V&M.

«Ох, ох, сябры. Колькі гісторый з блакаваннем рахункаў… Мы перасталі лічыць усе кейсы, пра якія нам вядома ад кліентаў, проста знаёмых і вас. Happy end ці still freezing (шчаслівы канец ці замарозка. — Заўв. рэд.), што часцей — суаднесці складана. Даваць дакладныя рэкамендацыі — пакуль таксама», — адзначаюць аўтары тэлеграм-канала Tax V&M.

Яны рэкамендуюць «не спыняцца і стукаць у замкнутыя дзверы». «Трэба камунікаваць з банкам. Як правіла, тут ва ўсіх усё праходзіць добра, але на гэтым, на жаль, яшчэ няма вырашэння пытання, — раяць беларусам. — Камунікацыя з праваахоўнымі органамі ў асобе РУУС, АУС і г. д. Часта чуем, што інфармацыю там атрымаць можна не ў поўным аб’ёме ці наогул не атрымаць — але трэба спрабаваць».

Паводле звестак телеграм-канала Tax V&M, сілавікі на «гутарках» задаюць стандартны спіс пытанняў: прозвішча, імя, адрас, месца працы, ці былі аперацыі з крыптавалютамі, якія плацяжы/пераводы мелі месца.

«Як правіла, пытанні потым перадаюцца ў Следчы камітэт. Пасля, відаць, адсюль ужо будзе ініцыятыва для сустрэчы», — адзначае тэлеграм-канал. З часовых рашэнняў, што рабіць з заблакаваным рахункам, беларусам рэкамендуюць сярод іншага адкрыць яго ў іншым банку, захоўваць наяўныя.

Як паведамляецца, рахункі блакуюцца незалежна ад сумы пераводаў трэціх асоб (нават 20 рублёў).

Чытайце таксама