Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  12. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  13. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  14. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
Читать по-русски


Нацбанк увёў змяненне для камерцыйных банкаў, якое адаб’ецца на прывабнасці валютных дэпазітаў. Як гэта паўплывае на валютны рынак, «Люстэрку» растлумачыла старшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

Нацбанк павялічыў нарматыў адлічэнняў банкаў у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутай замежнай валюты на два працэнтныя пункты — да 20%. Паводле звестак рэгулятара, гэта мае спрыяць «дэвалютызацыі беларускай эканомікі». Мінулае аналагічнае павышэнне было 1 студзеня гэтага года: з 16% да 18%.

— Гэта кажа пра тое, што цяпер 20% ад прыцягнутых дэпазітаў у замежнай валюце камерцыйныя банкі павінныя аддаваць на захоўванне ў Нацбанк. Значыць, гэтая доля ўкладаў не будзе працаваць (яе банкі не змогуць выкарыстоўваць, напрыклад, для выдавання крэдытаў юрыдычным асобам), — тлумачыць Анастасія Лузгіна. — Чым вышэйшы працэнт такіх адлічэнняў, тым большыя абмежаванні ў банкаў — і ім становіцца нявыгадна прыцягваць замежную валюту.

Калі банкам нявыгадна прыцягваць дэпазіты ў замежнай валюце, яны выстаўляюць непрывабныя ўмовы для гэтага. Раней некалькі банкаў акурат з гэтай прычыны ўвялі дадатковыя зборы на валютныя рахункі.

— Тут можа быць яшчэ адзін фактар, які не агучваецца. З пачатку года насельніцтва прадало валюты на чыстай аснове на 1,1 млрд даляраў. Гэта было падтрымкай для валютнага рынку ва ўмовах адмоўнага сальда гандлёвага балансу (калі замежнай валюты да нас паступае менш, чым мы трацім на знешніх рынках), — кажа эканамістка. — Гэтая мера па абавязковых рэзервах стане яшчэ адным стымулам для таго, каб насельніцтва далей пераводзіла валютныя дэпазіты ў рублёвыя альбо проста здымала валюту і прадавала яе.

Калі знешнегандлёвае сальда — суадносіны імпарту і экспарту — працягне заставацца адмоўным і тым больш калі павялічыцца, гэта будзе ціснуць на валютны рынак. У цяперашніх умовах паводзіны насельніцтва, якое прадае валюту, у такой сітуацыі трохі стабілізуе, кажа Анастасія Лузгіна.

— У той жа час трэба ўлічваць, што ва ўмовах пагаршэння сітуацыі на валютным рынку продаж валюты можа зменшыцца ўжо за кошт грамадзян. З іншага боку, скарачэнне тэмпаў продажу можа адбыцца за кошт таго, што асноўная частка тэрміновых валютных дэпазітаў будзе ўжо знятая.

Чытайце таксама