Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  6. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  7. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  8. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  9. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  10. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  13. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  14. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яна назвала 9 жніўня днём годнасці і заклікала рыхтавацца да «новага моманту», каб разам скончыць пачатае чатыры гады таму.

Лидерка беларусских демсил Светлана Тихановская. Скриншот видео пресс-службы Тихановской
Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская. Скрыншот відэа прэс-службы Ціханоўскай

— Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну і памянялі нас з вамі. Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось дыктатура рухне і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую так доўга марылі і за якую змагаліся, — сказала Ціханоўская, нагадаўшы, што ў тыя дні Беларусь не знікала з першых палосаў сусветнай прэсы.

Паводле лідаркі, гэта была рэвалюцыя годнасці, і 9 жніўня беларусы па ўсім свеце адзначаюць «наш дзень годнасці».

Яна верыць, што «ў беларусаў маўчанне — не значыць згода»:

— Гэта значыць, мы затаіліся, мы рыхтуемся да новага моманту, а ён абавязкова будзе.

Ціханоўская падзякавала людзям, якія засталіся ў Беларусі, за смеласць і цярплівасць, але папрасіла не рызыкаваць: «Не той момант».

— Сёння, калі рэжым душыць усё жывое, рэпрэсуе за лайкі ў фэйсбуку ці за беларускую мову, вы можаце будаваць кантакты, развіваць нефармальныя сувязі. На лакальным узроўні кожны можа несці праўду. Распаўсюджвайце навіны сярод сяброў, суседзяў, калегаў па працы. Нават невялікае, здавалася б, дробнае дзеянне мае значэнне, — прапануе палітык.

А беларусаў за мяжой яна заклікала праяўляць актыўнасць і салідарнасць, развіваць дыяспару.

— Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма. А для гэтага — трэба працаваць з саюзнікамі. Умацоўваць сувязі паміж сабой. Натхняць і натхняцца. Памятаць, што самае галоўнае — гэта людзі. Гэта мы з вамі. Давайце клапаціцца і падтрымліваць адно аднаго. Разам мы ўсё адолеем і абавязкова завершым тое, што пачалі ў 2020-м, — заклікала Ціханоўская.

Шостыя ў гісторыі Беларусі прэзідэнцкія выбары адбыліся 9 жніўня 2020 года. На думку праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці, выбарчы працэс прайшоў са шматлікімі парушэннямі і быў абсалютна непразрыстым.

Паводле афіцыйных вынікаў, Лукашэнка набраў 80,1% галасоў, а Святлана Ціханоўская — 10,12%. Між тым эксперты незалежнай платформы «Голас» прааналізавалі звесткі пратаколаў выбарчых участкаў і звесткі, дасланыя карыстальнікамі платформы, і прыйшлі да высновы, што за Ціханоўскую прагаласавала не менш за тры мільёны чалавек, або 56% выбаршчыкаў з улікам рэальнай яўкі.

Відавочныя парушэнні і фальсіфікацыі вынікаў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дзеянні сілавікоў выклікалі самыя маштабныя ў гісторыі краіны пратэсты, за якімі рушылі самыя маштабныя за ўвесь перыяд яго кіравання рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль.