Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  12. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  13. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  14. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
Читать по-русски


Чаму Аляксандр Лукашэнка то адводзіць войскі ад украінскай мяжы, то зноў перакідвае іх туды? Ці звернецца Расія па дапамогу ў адбіцці наступу УСУ ў Курскай вобласці да Беларусі і іншых краін АДКБ? У чым прычына вызвалення новай партыі палітвязняў і як гэта вяжацца з тым, што рэжым пастаянна набірае новых закладнікаў? Як адаб’ецца на палітычным жыцці Беларусі дасягненне Лукашэнкам 70-гадовага ўзросту і чаму блізкія да ўлады бізнесоўцы не адвярнуліся ад яе, як гэта здарылася ў Расіі? Арцём Шрайбман адказвае на пытанні чытачоў і гледачоў «Люстэрка» ў новым выпуску праекта «Шрайбман адкажа». Гэта яго тэкставая версія.

Политический аналитик Артем Шрайбман. Фото: «Зеркало»
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Фота: «Люстэрка»

«Важна не тое, колькі батальёнаў УСУ скіруюць да беларускай мяжы, а каб гэтая інфармацыя дайшла да Пуціна»

— Беларусь зноў канцэнтруе войскі на мяжы з Украінай. Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», усяго на памежжы знаходзіцца не менш за 1100 чалавек. МЗС суседняй краіны ўжо заклікала «не рабіць трагічных для ўласнай краіны памылак пад ціскам Масквы». Навошта тое, што адбываецца, рэжыму?

— Я бачу тут прапагандысцкую і ваенную неабходнасць. З прапагандысцкага пункту гледжання Лукашэнка трапіў у вельмі няёмкую сітуацыю: у пачатку ліпеня ён горда абвясціў, што дамовіўся з Украінай і цяпер адводзіць ад мяжы беларускія войскі.

А праз некалькі тыдняў УСУ атакавалі Курскую вобласць, і ў праваенных расійскіх тэлеграм-каналах Лукашэнку пачалі папракаць у тым, што гэта ён дапамог украінцам вызваліць войскі пад гэтую аперацыю.

Трэба было неяк апраўдвацца. Мы чулі шмат тлумачэнняў ад яго на гэтую тэму ў нядаўнім інтэрв'ю тэлеканалу «Россия». Каб нівеляваць рэпутацыйныя страты ад сваіх уласных заяваў пра адвод войскаў, цяпер Лукашэнка нават заявіў, што падвёў да мяжы [амаль] траціну беларускага войска.

Звесткі як ад «Беларускага Гаюна», так і ад украінскай памежнай службы не пацвярджаюць гэтага маштабнага перакідвання войскаў. Але для Лукашэнкі самае галоўнае — што гэтая заява прагучала ў расійскай інфапрасторы.

Іншай звязанай з гэтым задачай было паказаць Пуціну, што Мінск не стаіць убаку ў цяжкую для саюзніка хвіліну і дапамагае як можа адцягваць хоць нейкія ўкраінскія рэзервы да сваёй мяжы.

Мы не ведаем, ці пачаў Кіеў у адказ на манеўры Лукашэнкі неяк перасоўваць свае войскі. Цалкам магчыма, што ўкраінцы вырашылі абмежавацца грознай заявай МЗС, сутнасць якой можна звесці да «нават не суйцеся». І гэта было б рацыянальна, улічваючы няздольнасць беларускага войска ў адзіночку наступаць на ўмацаваную поўнач Украіны.

Але для Лукашэнкі важна не тое, колькі батальёнаў УСУ напраўду скіруюць да беларускай мяжы, а тое, каб гэтая інфармацыя дайшла да Пуціна, каб ён пачуў, што ваенны саюзнік спрабуе дапамагчы хоць чымсьці.

«Для ядзернай дзяржавы зневажальна прасіць дапамогі ў АДКБ і Беларусі»

— Наступ у Курскай вобласці ідзе тры тыдні. Праз міждзяржаўныя дамовы Расія можа папрасіць Беларусь пра дапамогу? Як вы ацэньваеце шанцы на гэта?

— Адказваць на гэтае пытанне можна зыходзячы як з юрыдычнай, так і з палітычнай логікі. І абедзве прыводзяць нас да таго, што такі запыт малаімаверны.

З пункту гледжання міжнароднага права, абавязак саюзнікаў дапамагаць Расіі абараняцца ад агрэсіі прапісаны ў арт. 4 Дамовы пра калектыўную бяспеку, падпісанай у 1992 годзе. Гэта базавы дакумент для АДКБ.

Але там няма аўтаматызму: калі на адну краіну нападаюць, то астатнія павінныя неадкладна выслаць свае войскі. Вайсковая дапамога там — толькі адзін з відаў падтрымкі, якую саюзнікі па АДКБ мусяць аказваць адно аднаму.

У тэорыі, нават калі б Расія вырашыла даслала такі запыт, то ў яе няма прававога механізму, каб прымусіць Казахстан, Арменію ці Беларусь адправіць свае войскі ў зону канфлікту. Саюзнікі могуць вырашыць, што яны дапамогуць неяк інакш, ці ўвогуле палічаць, што агрэсіі не было.

Двухбаковыя дамовы Расіі і Беларусі пра вайсковае супрацоўніцтва і адзіную сістэму СПА маюць на ўвазе прынцып кансэнсусу падчас прыняцця рашэнняў. То-бок для любой адпраўкі войскаў на тэрыторыю саюзніка патрэбная згода абедзвюх краін. Юрыдычнай магчымасці выклікаць войскі саюзніка на першае патрабаванне тут таксама няма.

Але асноўная калізія тут хутчэй закапаная ў самой расійскай Канстытуцыі. Увосень 2022 года Уладзімір Пуцін анексаваў чатыры ўкраінскія рэгіёны. За восем гадоў да гэтага ён анексаваў Крым. Гэта значыць, што, з пункту гледжання Расіі, амаль уся вайна ідзе на яе, а не на ўкраінскай, тэрыторыі. І ў гэтым сэнсе ўварванне ў Курскую вобласць нічым не адрозніваецца ад ўварвання ў Запарожскую ці Данецкую.

То-бок Украіна не проста рэгулярна наносіць удары па тэрыторыі, якую Масква лічыць сваёй, накшталт Крыма, але і трымае там большую частку свайго рэгулярнага войска.

Калі б Пуцін вырашыў менавіта цяпер звярнуцца да АДКБ ці Беларусі, каб яны дапамаглі ў сувязі з агрэсіяй супраць Расіі, то ён бы тым самым паказаў, што сам ставіцца несур’ёзна да ўласных рашэнняў пра анексію ўкраінскіх тэрыторый і што Курская вобласць нечым важнейшая за іх, раз заслугоўвае звароту да саюзнікаў па дапамогу, а Херсонская — не.

А гэта б, у сваю чаргу, падарвала базавую перамоўную пазіцыю Крамля па Украіне, што ўсе тэрытарыяльныя заваёвы — не прадмет для абмеркавання, яны сталі расійскімі рэгіёнамі назаўжды.

Але, па-мойму, самая галоўная прычына, з якой не варта чакаць такога звароту ні да саюзнікаў па АДКБ, ні да Беларусі, яшчэ прасцейшая: гэта проста зневажальна для ядзернай дзяржавы, якая лічыць сябе вялікай, — прасіць дапамогі ў адбіцці агрэсіі ў краін, нават сумарны вайсковы патэнцыял якіх у шмат разоў меншы, чым у Расіі.

Пры гэтым ясна, што калі Масква вырашыць прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну, то гэта таксама адбудзецца са спасылкай на нейкія прававыя нормы.

Варта адрозніваць прычыну і вынік. Прычынай такога ўключэння Беларусі ў вайну была б воля Расіі, а не дамоўная база саюзнікаў. Пры любым развіцці сітуацыі, нават калі УСУ будуць стаяць пад Масквой, гэтыя дакументы самі па сабе не ствараюць абавязку беларусаў ваяваць за Расію.

Але гэтыя прававыя дакументы лёгка нацягнуць на кан’юнктуру, калі такое палітычнае рашэнне будзе прынятае.

«Лукашэнка не даваў сілавікам каманды неяк карэктаваць свой курс»

— Ідзе другая хваля вызвалення палітвязняў, магчыма, што будзе трэцяя на Дзень народнага адзінства. Чаму Лукашэнка пачаў адпускаць людзей, пры гэтым набіраючы новых закладнікаў?

— У сваёй нядаўняй калонцы на «Люстэрку» я прапанаваў некалькі матываў гэтых хваляў вызвалення людзей. І трэба шчыра прызнаць, што пакуль у нас мала інфармацыі, каб дакладна зразумець задуму Лукашэнкі.

Гэта можа быць і жаданне гуманізаваць свой вобраз у вачах нейкай часткі аўдыторыі перад 2025 годам. Як ужо відаць са складу памілаваных, у другой хвалі з 30 чалавек сапраўды было некалькі тых, хто меў сур’ёзныя праблемы са здароўем, уключаючы ракавыя захворванні, або былі проста сталага ўзросту.

Але было сярод вызваленых нямала і маладых людзей, пра праблемы са здароўем якіх нічога не вядома, затое ў іх хутка заканчваліся тэрміны зняволення.

Загадзя прашу прабачэння за цынічнасць фармулёўкі, але калі глядзець на гэта вачыма ўлады, якая хоча гандляваць свабодай гэтых людзей, тэрмін прыдатнасці гэтага тавару падыходзіў да канца. І тое, што іх вырашылі вызваліць, не чакаючы іх выхаду на волю пасля заканчэння тэрміну, азначае, што мы маем дачыненне з усвядомленым палітычным сігналам.

Яго мэтай магла быць спроба Лукашэнкі намацаць магчымасці для новага дыялогу з Захадам ці падрыхтавацца да нейкай шырэйшай перазагрузкі ў рэгіёне. Бо калі верыць, што Расія, Захад і Украіна хутка могуць пачаць нейкія мірныя перамовы, то ў Мінска ёсць стымул спрабаваць змяніць і стаўленне да сябе, каб не застацца ў ізаляцыі ў адзіночку.

Усе гэтыя версіі — пакуль голыя спекуляцыі. Мы не можам прачытаць думкі Лукашэнкі і зразумець, што канкрэтна ён укладвае ў гэты працэс і на што разлічвае. Але ўжо дакладна можна сказаць, што калі ў гэтага працэсу будзе нейкі працяг, то мы знаходзімся ў яго вельмі ранняй і няўстойлівай фазе.

Гэта відаць як мінімум з таго, што рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень, а замест дзясяткаў вызваленых палітвязняў улада арыштоўвае дзясяткі новых. Гэта азначае, што Лукашэнка не даваў сілавікам каманды неяк карэктаваць свой курс. Яны як працавалі ў рэжыме рэпрэсіўнага аўтапілота, так і працягваюць гэта рабіць. То-бок рашэнне наконт кропкавых памілаванняў пакуль існуе як рэдкае выключэнне з агульных алгарытмаў працы сістэмы, якіх ніхто не адмяняў.

Ключавое пытанне цяпер: колькі яшчэ такіх выключэнняў улада будзе гатовая дапусціць, калі яна не будзе атрымліваць жаданай рэакцыі ў адказ ад Захаду? Бо пакуль мала што выдае жаданне заходніх сталіц яшчэ раз гуляць у гэтую гульню з пакрокавымі саступкамі Беларусі да нейкіх сур’ёзных зменаў у нашай краіне.

«Лідар, які адыходзіць, робіцца кульгавай качкай, усе пачынаюць арыентавацца на новага чалавека»

— У канцы жніўня Аляксандру Лукашэнку будзе 70 гадоў. Наколькі важны фактар здароўя ў яго адыходзе ці палітык да самага канца будзе трымацца за ўладу?

— З аднаго боку, 70 гадоў па мерках сённяшніх палітыкаў не мяжа. Яшчэ нядаўна на пасаду прэзідэнта ЗША прэтэндавалі два чалавекі, абодвум з якіх — каля 80. Кубінскі лідар Фідэль Кастра памёр у 90 гадоў, а экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ — у 95.

Зразумела, што за Лукашэнкам сочаць не найгоршыя дактары, і таму сам па сабе яго ўзрост пакуль можа не падахвочваць у тэрміновым парадку шукаць пераемніка. Але з гадамі яго здароўе ўсё больш робіцца палітычным фактарам праз тую мадэль аўтарытарызму, якую ён пабудаваў.

З аднаго боку, і наменклатура, і грамадства, і важныя замежныя гульцы накшталт Расіі бачаць прыкметы яго старэння: лішняя вага, трэмар, праблемы з хадой на публічных мерапрыемствах, рэгулярна перабінтаваныя рукі, як пасля катэтара. Усё гэта, вядома, не азначае наяўнасці нейкіх смяротных захворванняў.

Але па меры назапашвання гэтых прыкладаў у апараце і ў грамадстве з’яўляецца ўсё больш чутак, бо гэтая карцінка ўсё горш стыкуецца з вобразам бадзёрага, моцнага і пагрозлівага лідара. Менавіта таму Лукашэнка рэгулярна пазіруе перад камерамі, займаючыся то спортам, то актыўным адпачынкам, то нават сельгасработамі, каб змагацца з вобразам лядашчага, пажылога чалавека.

На такім фоне іншыя, маладзейшыя, чыноўнікі пачынаюць глядзецца выйгрышна і перспектыўна. Гэта не тая оптыка, якая падыходзіць лідару персаналісцкага аўтарытарнага рэжыму.

Што да яго планаў трымацца за ўладу да смерці ці не, яны вядомыя толькі яму аднаму. Але тут ёсць пэўная пастка. Бо чым далей, тым больш Лукашэнка мусіць улічваць, што наступны крызіс з ягоным здароўем можа прывесці да таго, што пераемніка давядзецца шукаць спешна.

А калі ў такой справе паспяшацца, прызначыць не таго чалавека ці не абкласці яго дастатковымі механізмамі кантролю, можна падвергнуць сябе рызыцы хуткай страты ўплыву. Гэта значыць паставіць сябе і сваё блізкае кола, у тым ліку сям’ю, пад пагрозу пераследу.

З іншага боку, пакуль здароўе яшчэ дазваляе, не хочацца і адыходзіць ад улады занадта рана, паказваць пальцам на пераемніка. Бо ў гэтую секунду сам лідар, які адыходзіць, робіцца кульгавай качкай, бо ўсе пачынаюць арыентавацца на новага чалавека, і ён абрастае уплывам, нават нічога для гэтага не робячы.

Як не аддаць уладу раней, чым трэба, але і не прапусціць момант, калі яшчэ можаш зрабіць гэта кіравана, — важная дылема для многіх аўтакратаў у старэчым узросце. І некаторыя з іх бясконца адкладалі гэтае непрыемнае рашэнне, а потым раптоўна сыходзілі з палітычнай сцэны праз здароўе, адкрываючы дзверы для хаатычнага перадзелу ўлады.

«„Кашалькі“ беларускага рэжыму — максімальна залежныя ад улады людзі»

— Чаму пасля 2020 года і пачатку вайны ад Лукашэнкі, прынамсі публічна, не сышоў ніхто з «кашалькоў», хоць у Расіі такія кейсы былі?

— Думаю, што прычына — у рознай ступені інтэграцыі расійскага і беларускага бізнесу з Захадам. Калі ў цябе большасць актываў, нерухомасць, сям’я знаходзяцца на Захадзе, а з Расіяй цябе звязвае толькі пашпарт і нейкая частка твайго бізнесу, то разарваць гэтыя сувязі нашмат лягчэй. Пры ўмове, вядома, што ў такога бізнесоўца ёсць магчымасць не трапіць пад заходнія санкцыі ці потым выпадкова не выпіць гарбаты з «Навічком».

Многія буйныя расійскія бізнесоўцы пачалі будаваць свае кампаніі яшчэ да прыходу Пуціна да ўлады, і таму іх бізнесы больш разгалінаваныя, з большай шчыльнасцю сувязяў з заходнім светам, з вялікім лікам запасных аэрадромаў.

У гэтым сэнсе яны больш падобныя да ўладальнікаў буйных беларускіх IT-кампаній, якія, нягледзячы на прысутнасць свайго бізнесу ў Беларусі, маглі ў крытычны момант лёгка прадаць яго, згарнуць і пераехаць. Некаторыя з іх з’ехалі з краіны і да 2020 года.

А вось тыя, каго прынята называць «кашалькамі» беларускага рэжыму — насамрэч максімальна залежныя ад улады людзі. Амаль усе з іх знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі. Амаль усе з іх зарабляюць грошы дзякуючы блізкасці да дзяржавы, выкарыстоўваючы персанальныя льготы, кантрабандныя схемы і іншыя шчыліны ў законах, створаныя спецыяльна для іх часта манапольных бізнэсаў.

З такой экасістэмы цяжэй ўцячы. Ты можаш быць у душы максімальна не згодны з рэпрэсіямі ў краіне, з яе суўдзелам у вайне. Ты можаш нават вывезці сваю сям’ю з Беларусі. Але эканамічна адысці ад яе ў цябе не атрымаецца.

У адрозненне ад некаторых буйных расійскіх бізнесоўцаў, якія ў прынцыпе могуць існаваць і зарабляць без Крамля і асаблівага стаўлення да іх, у беларускіх «кашалькоў» рэжыму такой раскошы няма.

Чытайце таксама