Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


«Бюро» стала вядома, што ў жніўні 2024 года былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў «Белгазпрамбанку». Публічна пра гэта нідзе не паведамлялася. На сайце «Белгазпрамбанка» няма ніякіх згадак пра новага кіраўніка. Нагадаем, ужо не ўпершыню экс-ахоўнік Лукашэнкі робіцца дырэктарам буйнога банка.

Сергей Чепиков. Фото: "Киберпартизаны"
Сяргей Чэпікаў. Фота: «Кіберпартызаны»

Паводле інфармацыі, атрыманай ад «Кіберпартызан», Сяргей Чэпікаў працаваў у Службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі як мінімум з 2005 да 2021 года. У лютым 2020-га ён атрымаў узнагароду «За волю да перамогі» ў міжведамасным турніры па більярдзе за каманду СБП.

«Бюро» патэлефанавала Сяргею Чэпікаву, і ён пацвердзіў сваё прызначэнне. На пытанне, чаму менавіта ён атрымаў дырэктарскую пасаду ў «Белгазпрамбанку», Чэпікаў адказаў:

— Ну, напэўна, таму што варты.

Са словаў Чэпікава, ён не працаваў у СБП менавіта «целаахоўнікам Лукашэнкі». Але чым займаўся ў гэтай структуры, расказаць не захацеў. У Службу бяспекі Лукашэнкі Чэпікаў трапіў з беларускага войска, дзе ў тым ліку служыў у кіналагічным цэнтры. Адна з задач структуры — падрыхтоўка кадраў для аховы розных асаблівых аб’ектаў.

Гэта не першае прызначэнне былых супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі на кіраўнічыя пасады ў банках. Раней «Люстэрка» расказала пра галавакружную кар’еру галоўнага ахоўніка Лукашэнкі Аляксея Ляшкевіча. Яго неаднаразова бачылі ў атачэнні палітыка, у тым ліку падчас міжнародных паездак. У лютым 2024 года Ляшкевіч заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў «Беларусбанку». Паводле крыніцы «Люстэрка», гэтая пасада была створаная спецыяльна пад Ляшкевіча, раней выканаўчага дырэктара, які курыруе пытанні бяспекі, у структуры кіраўніцтва банка не было.

Чытайце таксама