Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  2. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  3. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  4. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  5. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  6. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  10. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  13. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  14. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
Читать по-русски


Экс-рэдактар тэлеграм-канала NEXTA і ўжо былы палітвязень Раман Пратасевіч, памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, даў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1». У ім ён чакана дзякаваў Лукашэнку за свабоду, прасіў прабачэння ў сілавікоў (і звычайных людзей), абвінавачваў сваіх калег у тым, што яны яго «здалі», а таксама не забыў прайсціся па апазіцыі, а яшчэ здзіўляўся наяўнасці дарагіх машын у Беларусі.

Скриншот телеканала "Беларусь 1"
Скрыншот тэлеканала «Беларусь 1»

Расказваючы пра свае першыя эмоцыі пасля абвяшчэння памілавання, Раман Пратасевіч прызнаўся, што ён хацеў бы «з'ездзіць за горад, у лес, у цішыню», бо яму надакучыла «доўгае знаходжанне ў гарадской кватэры».

На пытанне, што яго здзіўляе «на волі», ужо былы палітвязень нечакана адказаў, што аўтамабілі: «У Беларусі значна больш дарагіх машын, чым раней».

Супрацоўніца тэлеканала спытала пра ягоныя адчуванні пасля вынясення прысуду, калі яму прызначылі восем гадоў калоніі.

«У такім маладым узросце, як у мяне, у 28 гадоў, восем гадоў жыцця — гэта вельмі значны этап, гады, у якія сапраўды можна шмат што прыдумаць, шмат што зрабіць. Сама гэтая лічба — восем гадоў — яна вельмі моцна цісне. Прасцей кажучы, з усім змірыўся і проста чакаў, што будзе далей», — сказаў ён.

Потым Пратасевіч папрасіў прабачэння — у звычайных людзей і сілавікоў.

«Я прызнаю свае памылкі, я шчыра прашу прабачэння ва ўсіх людзей, якія пацярпелі, шчыра прашу прабачэння ў тым ліку ў тых людзей, якія адстойвалі краіну ў тыя цяжкія часы. Мне не сорамна і не цяжка сказаць тое, што я сапраўды адчуваю. У многія сем'і ў тым ліку і мае дзеянні прынеслі шмат негатыву, а дзесьці нават і гора. Мая сям’я — адна з… А такіх сем’яў тысячы па ўсёй Беларусі. Асобна хачу папрасіць прабачэння ў прадстаўнікоў сілавых структур і іх сем’яў, якія таксама зазналі велізарны ціск», — сказаў ён.

Скриншот телеканала "Беларусь 1"
Скрыншот тэлеканала «Беларусь 1»

Пратасевіч таксама расказаў, калі ў ім пахіснулася ўпэўненасць у правільнасці сваіх дзеянняў — з ягоных словаў, яшчэ да прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у траўні 2021 года.

«Казалі асабіста мне: „Пратэсты неабходна рабіць, нам патрэбная карцінка. Не будзе карцінкі — не будзе санкцый, не будзе міжнароднага ціску. Рома, рабі!“ Калі гэта ідзе ўжо вось так, то, безумоўна, гэта кажа пра тое, што ўжо ўсё пайшло не па плане», — растлумачыў ён.

На пытанне пра сваіх былых калег ён прызнаўся, што да іх у яго была «злосць і нянавісць».

«Мяне, уласна, свае і здалі, кажучы зусім простымі словамі. Вядома, у мяне была злосць і нянавісць да многіх людзей, але цяпер я думаю, што, па-першае, гэты час ужо прайшоў, трэба рухацца далей, не збіраць у сабе ўсю гэтую жоўць. Жыццё само ўсё расставіць па сваіх месцах», — заявіў ён.

Ён здзівіўся таму, што яго былыя калегі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой, «не прызналі сваіх памылак».

«Прызнаюся, мяне гэта шчыра, напэўна, смешыць, бо нават седзячы ў цёплым бяспечным месцы дзесьці далёка за мяжой, яны не хочуць прызнаваць нейкія свае памылкі, не хочуць прызнаваць сваю віну за тыя ці іншыя падзеі, не хочуць прызнаваць віну за тысячы паламаных жыццяў», — сказаў Пратасевіч.

Скриншот телеканала "Беларусь 1"
Скрыншот тэлеканала «Беларусь 1»

Прайшоўся Раман Пратасевіч і па беларускай апазіцыі, заявіўшы, што яна выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсах вайну ва Украіне: «Гэта спроба набраць ачкі на жахлівых падзеях у суседняй краіне».

Пратасевіч падкрэсліў, што не збіраецца з’язджаць з краіны: «А навошта мне з’язджаць? Усё ж добра, шмат моладзі, усе гуляюць, птушачкі спяваюць — прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць».

«Бачу сябе звычайным грамадзянінам, сем’янінам, якога будзе турбаваць дабрабыт уласнай сям'і», — адказаў ён на пытанне, кім бачыць сябе ў будучыні.

Ён таксама адказаў на пытанне, адкуль у яго мяшкі пад вачыма. Насуперак перакананню супрацоўніцы дзяржтэлеканала што прычына гэтага — «бяссонныя ночы ад нячыстага сумлення», Пратасевіч сказаў, што ўсяму віной «праблемы са здароўем, якія з’явіліся да ўсяго гэтага».

І, вядома ж, Раман Пратасевіч выказаў падзяку — асабіста Аляксандру Лукашэнку і ўсім людзям, што ў яго паверылі, далі яму «шанец пачаць усё з нуля».

Нагадаем, 3 траўня 2023 года ў Мінскім абласным судзе абвясцілі прысуд па «справе NEXTA». Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачання. Раману Пратасевічу прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Сцяпану Пуцілу — 20 гадоў, Яну Рудзіку — 19 гадоў.

22 траўня гэтага года стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча.

Чытайце таксама