Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  2. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  3. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  4. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  9. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  10. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  11. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  12. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
Читать по-русски


У пачатку тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву атмасфернага фронту з Балтыйскага мора, у сярэдзіне тыдня прыйдуць прахалодныя паветраныя масы. Якое надвор’е будзе на наступным тыдні, расказаў у эфіры АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У пачатку тыдня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы, вільготнасць — да 90%. Вецер паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні, умераны. Уначы +13…17°C, днём у панядзелак паветра прагрэецца да +27…30°C, у аўторак тэмпература знізіцца да +22…+26°C.

У сярэдзіне тыдня за сітуацыю ў атмасферы пачне адказваць вобласць высокага атмасфернага ціску і прахалодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, умераны. Вільготнасць — да 50%. Уначы ў сераду +9…14°C, удзень слупкі тэрмометраў будуць на адзнаках ад +19°C па Магілёўскай вобласці да +26°C па Брэсцкай.

У пачатку другой паловы тыдня адаб’ецца ўплыў вільготных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. Часам пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай — слабы туман, бачнасць — да кіламетра. Вільготнасць — да 90%. Вецер заходняй чвэрці, умераны. Уначы +9…14°C. днём у чацвер ад + 15 °C па захадзе да +24°C па ўсходзе, у пятніцу +13…19°C.

Папярэдне, у наступныя выхадныя дні на надвор’е працягнуць уплываць чарговыя атмасферныя франты і вільготныя паветраныя масы, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вільготнасць — да 80%. Пад раніцу слабыя туманы, бачнасць — да кіламетра. Вецер заходні, умераны. Уначы +10…15°C. Удзень у суботу +18… +21°C, у нядзелю ад +14°C на ўсходзе да +20°C на захадзе.