Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Беларусь займае адно з першых месцаў у Еўропе па колькасці сілавікоў на душу насельніцтва. Відаць, нашую дзяржаву можна назваць «паліцэйскай». Пры гэтым сілавыя структуры пастаянна канкуруюць і нават варагуюць паміж сабой. Былыя сілавікі расказалі «Люстэрку», як на практыцы выглядае канфлікт паміж МУС, КДБ і іншымі ведамствамі.

Сотрудники ГУБОПиК на одном из судов. 2021 год. Фото: TUT.BY
Супрацоўнікі ГУБАЗіК на адным з судоў. 2021 год. Фота: TUT.BY

«КДБ распрацоўваў і саджаў супрацоўнікаў МУС»

— Калі я прыйшоў у міліцыю, мне адразу сказалі: наш галоўны вораг — гэта КДБ, — апісвае супрацьстаянне дзвюх сілавых структур былы супрацоўнік ГУБАЗіК і кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў. — Супрацоўнікі КДБ распрацоўвалі і саджалі супрацоўнікаў МУС. Адбывалася і адваротнае, хай і радзей. Ішла такая негалосная вайна. Пра гэта ўсе гаварылі.

Аляксандр Азараў працаваў у МУС з 2000 года. Спачатку ў Следчым камітэце (яшчэ да выдзялення СК у асобную структуру ў 2012 годзе). Потым — у Галоўным упраўленні наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС. У 2008 годзе Азарава запрасілі стаць намеснікам начальніка трэцяга аддзела трэцяга ўпраўлення толькі што створанага ГУБАЗіК (аддзел займаўся процідзеяннем гандлю людзьмі). У 2019 годзе ў званні падпалкоўніка ён пакінуў ГУБАЗіК і пачаў выкладаць аператыўна-вышуковую дзейнасць у Акадэміі МУС. У 2020 годзе, ужо за мяжой, з іншымі былымі сілавікамі стварыў арганізацыю BYPOL.

Азараў (як і іншыя суразмоўцы «Люстэрка») расказвае, што варожасць паміж МУС і КДБ доўжыцца гадамі. Структуры сочаць адна за адной, а КДБ нават вербаваў таемных агентаў у арганізацыі-канкурэнтцы.

— Як гэта адбывалася? Дапусцім, у аператыўніка або следчага знікае сакрэтны дакумент з крымінальнай справы або флэшка, — тлумачыць падпалкоўнік. — Гэта крымінальная адказнасць. І вось оперу раптам тэлефануюць з КДБ: «Не кажыце свайму кіраўніцтву пра гэты званок, але мы „знайшлі“ вашую сакрэтную флэшку, хочам пагаварыць, прыязджайце». Так яны вербавалі супрацоўнікаў для таго, каб тыя перадавалі інфармацыю пра працу МУС.

Паводле словаў Азарава, вярбоўка заўсёды была таямніцай. Уявіць, каб дасведчаны супрацоўнік МУС адкрыта перайшоў на працу ў КДБ, было немагчыма.

— Звычайна ў камітэт набіралі людзей з цывільных ВНУ, — расказвае ён. — Іх потым адпраўлялі на перападрыхтоўку ў ВНУ спецслужбы — Акадэмію нацыянальнай бяспекі. Часам наймалі маладых выпускнікоў Акадэміі МУС, якія яшчэ не паспелі папрацаваць у міліцыі. Ім было важна, каб супрацоўнік не быў «распешчаны» і не прывык да канкурэнтнай сістэмы. Напэўна, лічыцца, што, калі чалавек папрацаваў у міліцыі, ён ужо сапсаваны. Мабыць, будзе шкадаваць іншых міліцыянтаў, а ім гэтага не трэба. Зваротных пераходаў — з КДБ у МУС — таксама не было. КДБ лічыўся больш элітарнай арганізацыяй, таму адтуль у структуры МУС людзі не сыходзілі — ва ўсякім выпадку, я пра такое не чуў. Памятаю, аднойчы ў КДБ перавабілі следчага, бо ў яго бацька раней там працаваў. Для «чэкістаў» наогул важная кланавасць, каб хтосьці са сваякоў быў выхадцам з арганізацыі.

Азараў дадае, што да кожнага ведамства МУС быў прымацаваны куратар з КДБ. З’яўляўся такі чалавек і ў ГУБАЗіК.

— Прыкладна з 2015 года ў КДБ стала вельмі шмат выхадцаў з войска, — кажа экс-сілавік. — Думаю, куратар ГУБАЗіК таксама быў з такіх. Заўсёды размаўляў па-вайсковаму: «Так точна», «Дазвольце зайсці, таварыш палкоўнік міліцыі». Прыходзіў раз на тыдзень, ішоў у кабінет да Карпянкова (Мікалай Карпянкоў узначальваў ГУБАЗіК да 2020 года, цяпер — намеснік міністра ўнутраных справаў і камандуючы ўнутранымі войскамі. — Заўв. рэд.), нешта яны там абмяркоўвалі. Карпянкоў забараняў супрацоўнікам ГУБАЗіК з ім размаўляць і пускаць у кабінеты. Калі куратар у кагосьці нешта пытаў, трэба было дакладваць пра гэта. Яшчэ адзін куратар быў ад упраўлення ўласнай бяспекі МУС. І распараджэнні Карпянкова былі такімі ж: нікому з ім не размаўляць і дакладваць, калі ён нешта пытае. Такія куратары (ад КДБ і УУБ) ёсць ва ўсіх структурах МУС.

Николай Карпенков во время разгона демонстрации против проведенной тайной инаугурации Александра Лукашенко, Минск, 23 сентября 2020 года. Фото: TUT.BY
Мікалай Карпянкоў падчас разгону дэманстрацыі супраць праведзенай таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, Мінск, 23 верасня 2020 года. Фота: TUT.BY

КДБ (разам з ААЦ) шмат гадоў лабіяваў расфармаванне ГУБАЗіК. Паводле Азарава, арганізацыя стаяла на мяжы роспуску дзесьці з 2011 года.

— Кожны год Савет бяспекі правяраў мэтазгоднасць яго існавання, — успамінае кіраўнік BYPOL. — Гэта адбывалася таму, што КДБ і ААЦ рэгулярна пісалі дакладныя запіскі ў Савет бяспекі пра тое, што ўпраўленне не патрэбнае, бо арганізаваная злачыннасць у Беларусі знішчаная. Усе ўвесь час думалі: разгоняць ГУБАЗ ці не? Кіраўнікі ўвесь час ламалі галаву: чым бы заняцца акрамя арганізаванай злачыннасці? І ў 2020 годзе Карпянкоў нарэшце знайшоў такую «спецыяльнасць» — палітычныя рэпрэсіі.

Азараў сцвярджае, што непрыязнасць паміж КДБ і МУС захоўваецца на ўсіх узроўнях — аж да кіраўнікоў сілавых ведамстваў:

— Вядома, афіцыйна ўсё прыстойна. Ніхто нікога публічна не абвінавачвае, камунікуюць нармальна. Але канфлікт ёсць. Думаю, узаемную варожасць справакавалі дзеянні КДБ. У камітэце ёсць упраўленне, якое займаецца распрацоўкай усіх астатніх сілавых структураў. Былі гучныя затрыманні вялікіх начальнікаў міліцыі. Так расла нянавісць, і яна вылілася ў помсту і ўзаемную варожасць.

«Следчыя сталі незалежнымі і борзымі»

Аляксандр Азараў расказвае і пра складаныя адносіны паміж беларускімі міліцыянтамі і следчымі. Паводле яго, праблемы ўзніклі ў 2012 годзе пасля таго, як следчыя з МУС сышлі ў асобную структуру — Следчы камітэт.

— Раней следчыя самі былі выхадцамі з Акадэміі МУС, сядзелі ў суседніх кабінетах з аператыўнікамі, разам адзначалі святы і лёгка знаходзілі з імі агульную мову, — кажа Азараў. — З незалежнасцю СК атрымаў фінансаванне, новыя будынкі — следчыя пераехалі ў іх. СК аб’яднаў не толькі «міліцэйскіх» следчых, але і пракурорскіх, і вайсковых. З’явіліся кіраўнікі, якія ніколі не працавалі ў міліцыі. У СК стала шмат выпускнікоў цывільных ВНУ. Наладжанае ўзаемадзеянне было страчанае. Узнікла шмат супярэчнасцяў і канфліктаў. З таго часу следчыя прымалі рашэнні самастойна, паўплываць на іх з МУС стала немагчыма. З’явілася вельмі шмат адмоваў у завядзенні крымінальных справаў, якімі займаліся аператыўнікі. Асабліва цяжка стала з перадачай у СК складаных справаў, якія ў той час вялі такія спецыялізаваныя арганізацыі, як ГУБАЗіК. Напрыклад, ты прыносіш у СК звычайную справу пра разбой. Тут усё зразумела: чалавека збілі, ёсць пацярпелы і ягоная заява, — следчы бярэцца за працу. А калі справа датычыць гандлю людзьмі, прастытуцыі? Хтосьці з апытаных прызнаецца ў злачынстве, хтосьці — не, не ўсе пацярпелыя гатовыя пісаць заявы. Усё складана. І следчы табе кажа: складу злачынства няма, да пабачэння. Часта бывала, што да лейтэнанта-следака прыходзіў начальнік аператыўнага падраздзялення, падпалкоўнік або палкоўнік. Гэты лейтэнант прапрацаваў некалькі месяцаў — і адмаўляўся слухаць дасведчанага аператыўніка. Карацей, следакі пачалі адчуваць сябе вельмі незалежнымі — борзымі, груба кажучы. Такія канфлікты паміж МУС і СК вырашала пракуратура. Калі следчы не хацеў заводзіць справу, ішлі да пракурора, і яго пераконвалі, каб ён сам завёў справу ці даў указанне следчаму яе завесці. Пракуратура была такім трацейскім суддзёй, пасярэднікам паміж рознымі сілавымі арганізацыямі. Усе ёй скардзіліся.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: пресс-служба СК
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба СК

Впрочем, по наблюдениям подполковника, после событий 2020 года конфликт между разными силовыми органами стал менее острым, а то и вовсе сошел на нет.

— На маю думку, цяпер сілавікі больш кансалідаваныя, — разважае Азараў. — Раней быў разлад, пастаянныя супярэчнасці і канкурэнцыя. Гэта прайшло. Мы бачым, як аператыўнікі самі пішуць суддзям, на колькі сутак асудзіць чалавека. Проста ў пратаколе пакідаюць пазнакі — распрацавалі спецыяльную сістэму знакаў. КДБ і МУС забыліся на крыўды і супярэчнасці і больш не палююць адно на аднаго па карупцыйных справах. Лукашэнку ўдалося кансалідаваць сілавікоў супраць агульнага ворага — беларускага грамадства.

«Заўсёды іскрыла паміж міліцыяй і СК»

Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар, які да 2020 года працаваў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС, пацвярджае, што МУС шмат гадоў канфліктавала з КДБ і СК.

Уладзімір Жыгар — адзін з заснавальнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL, пасля расколу арганізацыі — прадстаўнік BELPOL. Да падзей 2020 года ён працаваў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. Потым далучыўся да каманды «Краіны для жыцця». З 2020 года — у эміграцыі.

— Міліцыянер у сваёй працы пастаянна перасякаецца з супрацоўнікамі СК, — апісвае сітуацыю Жыгар. — Яны разам у складзе следча-аператыўнай групы выязджаюць на месца злачынства, пастаянна кантактуюць па крымінальных справах. Але пасля аддзялення СК ад МУС у 2012 годзе адносіны сталі, мякка кажучы, вельмі нацягнутымі. Адна з прычын — «палкавая» сістэма, якая існуе ў беларускіх праваахоўных органах. «Палка» для міліцыі — перадача матэрыялаў у СК і завядзенне крымінальнай справы. Міліцыі ўсё адно, ці дойдзе справа да суда і ці будзе асуджаны чалавек. А для СК наадварот — ім важна, каб справа, якую яны атрымалі ад міліцыі, дайшла да суда і быў вынесены прысуд. Інакш псуецца статыстыка. І вось праз розніцу ў падыходах пастаянна ўзнікаюць канфлікты. СК не прымае матэрыялы справы, калі ёсць падазрэнне, што да суда яна не дойдзе (напрыклад, падчас следства будзе кампенсаваная шкода). Наогул, следчых у міліцыі называюць канцылярскімі пацукамі. Яны проста сядзяць за камп’ютарамі і друкуюць даручэнні, а аператыўніку потым даводзіцца бегаць па ўсім раёне і іх выконваць. Заўсёды іскрыла паміж міліцыяй і СК.

Уладзімір Жыгар успамінае, як кантроль за працай міліцыі ўзмацніўся пасля таго, як у 2012 годзе МУС узначаліў Ігар Шуневіч. Ён змяніў прынцып працы УУБ. Упраўленне пачало пастаянна сачыць за супрацоўнікамі органаў.

— Узаемаадносіны МУС і КДБ заўсёды былі нацягнутымі. Казалі, каб згладзіць гэты канфлікт, у МУС і прыйшоў Шуневіч, выхадзец з КДБ (узначальваў следчае ўпраўленне і ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ у 2007−2012 гг. — Заўв. рэд.). Шуневіч прынёс у МУС «кдбісцкія» наратывы і ноткі. УУБ пачало працаваць супраць саміх жа супрацоўнікаў МУС, хоць першапачаткова структура задумвалася як свайго роду абарона ад розных злачынных замахаў. УУБ стала інтэнсіўней — з «прафілактычнымі» мэтамі — праслухоўваць тэлефоны супрацоўнікаў міліцыі. Стала больш выпадкаў, калі аператыўная група выязджала на выклік, а па прыездзе аказвалася, што гэта праверка УУБ. Напрыклад, ты прыязджаеш на месца магчымага злачынства, а цябе там чакае УУБ: абшукваюць твае рэчы, глядзяць твае дакументы (у тым ліку з грыфам сакрэтнасці). І няважна, што ты да гэтага мог суткі не спаць, ездзіць на рэальныя выклікі. Пастаянна шукалі, за што супрацоўніка пакараць. Даходзіла да смешнага. У дзень, калі трэба было пераабуць шыны на службовых машынах, супрацоўнікі УУБ хадзілі і правяралі, ці ўсе гэта зрабілі. Або правяралі таніроўку аўтамабіляў. Дасведчаныя міліцыянеры, з якімі я працаваў, казалі, што Шуневіч не стаў сваім ні ў КДБ, ні ў МУС, бо на кожнае месца службы ён браў з сабой самыя кепскія рысы абедзвюх структур. Калі Шуневіч сышоў у 2019 годзе, гэтыя практыкі засталіся. Супрацоўнікі УУБ дагэтуль ужо былі пры добрых пагонах, і ніхто іх разганяць, вядома, не стаў. Можа, праверкі сталі трохі прасцейшымі, але ў цэлым сістэма не змянілася.

«Раздражняла, калі КДБ спускаў указанні»

Былы міліцыянер расказвае, што часта КДБ прымушаў міліцыю выконваць чорную працу, пры гэтым лаўры за раскрыццё справаў прысвойваў сабе.

— КДБ часам умешваўся ў працу міліцыі, — кажа ён. — Напрыклад, аператыўнікі займаюцца распрацоўкай пэўных падазраваных. Гэтая інфармацыя нейкім чынам даходзіць да КДБ. Адтуль тэлефануюць: «Гэтага чалавека не чапаць, ён пад нашым кантролем, усё астатняе не вашая справа, вы орган дазнання — займайцеся сваёй лухтой». Раздражняла, калі камітэт спускаў міліцыі ўказанні. Табе нічога не тлумачаць, даюць мала інфармацыі без кантэксту — ідзі і рабі. Пры гэтым, калі злачынства раскрытае, КДБ забірае яго сабе ў залік. Працы міліцыі ніхто не ўлічваў, нават калі яе ўклад у канчатковы вынік складаў 90 працэнтаў. Вядома, кіраўніцтву РАУС гэта не падабалася.

Яшчэ адна практыка, якая выклікала абурэнне начальнікаў міліцыі, — перацяканне кадраў з УУС у мясцовае аддзяленне КДБ.

— Раз на пяць гадоў аператыўніку трэба падаўжаць допуск да дзяржсакрэтаў, — апісвае працэдуру Жыгар. — Дапускае КДБ. Гэта можна зрабіць аўтаматычна, але некаторых міліцыянераў запрашалі зайсці ў раённае аддзяленне камітэта — і там прапаноўвалі перайсці на службу да іх (бо ў іх таксама сур’ёзны недабор кадраў). Многія пагаджаліся, бо там плацілі больш. Кіраўніцтва ніяк не магло супрацьстаяць такой практыцы. У міліцыі — велізарны недахоп кадраў, страта нават аднаго чалавека — праблема. Праз такія эпізоды адносіны паміж міліцыяй і КДБ таксама ўскладняліся.

Антитеррористические учения, Минск, 20 июня 2017 года. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Антытэрарыстычныя вучэнні, Мінск, 20 чэрвеня 2017 года. Фота: TUT.BY

Былы оперупаўнаважаны сумняваецца, што ўсе гэтыя практыкі змяніліся пасля яго звальнення з сілавых структур.

— На ўзроўні паўсядзённай працы ўсё засталося як раней, — кажа Жыгар. — Змянілася стаўленне да палітычных справаў. Узаемадзеянне паміж міліцыяй, КДБ і СК палепшылася. Палітычныя справы заводзяцца аўтаматычна, адразу ж. Мы чуем гэта ва ўцечках тэлефонных размоваў сілавікоў. Памятаю, на адным запісе супрацоўнік СК даваў справаздачу: «Хуценька заводзім справу за налепку з надпісам „3%“ на ліхтарным слупе». Немагчыма ўявіць, каб у 2019 годзе следчы заводзіў такую справу.

«Следчыя ўспрымаюць сябе інтэлектуаламі, белай косткай»

Пацвярджае існаванне канфлікту паміж міліцыяй і следчымі ў Беларусі і Аляксей (імя змененае), які працаваў у СК да 2020 года.

— Нацягнутыя адносіны паміж следчымі і міліцыяй узніклі, бо мы вярталі аператыўнікам на дапрацоўку матэрыялы справаў, якія ад іх паступалі, — апісвае ён сваю версію канфлікту паміж арганізацыямі. — Міліцыянеры думалі: мы сабралі матэрыялы правільна, склад злачынства даказаны. Часта следства, у сваю чаргу, знаходзіла недахопы, матэрыялы вярталіся на дапрацоўку міліцыі. Часам міліцыянеры сапраўды памыляліся, нешта недараблялі. Але бывалі выпадкі, калі следчыя злоўжывалі сваім становішчам — і вярталі матэрыялы на надуманых падставах. Разумееце, міліцыянеры часта лічаць следчых статыстамі. На іх думку, у раскрыцці злачынстваў асноўную ролю адыгрывае менавіта міліцыя. У той жа час следчыя (а гэта часта людзі з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй) лічаць міліцыянераў недалёкімі. Асабліва калі атрымліваюць ад іх матэрыялы, аформленыя праз пень-калоду. Следчыя ўспрымаюць сябе інтэлектуаламі, белай косткай. Ведаю прыклады, калі былі сур’ёзныя зарубы паміж начальнікам РАУС і кіраўніком раённага аддзела СК. Матэрыялы крымінальных справаў перакідвалі паміж ведамствамі па 10 разоў і пісалі скаргі адно на аднаго ў пракуратуру. У такіх сітуацыях усе займалі, на іх думку, прынцыповую пазіцыю.

Изображение носит иллюстративный характер. Сотрудники милиции во время разгона протестов в Гродно. 2020 г. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнікі міліцыі падчас разгону пратэстаў у Гродне. 2020 г. Фота: TUT.BY

Аляксей успамінае, што ў СК, як і ў МУС, з’яўляліся куратары з КДБ, якія кантралявалі працу следчых.

— У маёй практыцы я не сутыкаўся з такімі куратарамі, але яны дакладна ёсць у СК. Напрыклад, куратары маніторылі сацсеткі следчых. Калі знаходзілі ў нейкага лайкі пад пастамі апазіцыйнага зместу (мы гаворым пра часы да 2020 года), пачыналі дурыць галаву: тэлефанавалі, запрашалі на гутарку. У цябе лайк пад пастом? Выдаляй, — расказвае Аляксей. — Ці вярбуе КДБ следчых? Не выключана. Вядома, ніхто пра існаванне такой практыкі не казаў наўпрост. Але, хутчэй за ўсё, такое было. КДБ мусіць мець вушы ўсюды. Магу сказаць, што былі выпадкі пераходу туды на працу з СК. У КДБ заўсёды была даволі вялікая цякучка праз тое, што там супрацоўнікі хутка ідуць на павышэнне. Пастаянна былі свабодныя вакансіі. Я ведаю людзей з СК і міліцыі, якія сыходзілі працаваць у КДБ. Гэта даволі распаўсюджаная сітуацыя.

На думку Аляксея, за апошнія гады ў працы Следчага камітэта і яго ўзаемаадносінах з іншымі сілавымі структурамі мала што змянілася.

— Можа, адна рэч памянялася, — заўважае ён. — Раней следчаму, калі ён нават мінімальна сумняваўся ў вінаватасці абвінавачанага, прасцей было спыніць справу і не перадаваць яе ў суд. Таму што за апраўдальны прысуд у судзе следчы атрымліваў, з вялікай імавернасцю, дысцыплінарнае спагнанне. Маглі нават пазбавіць прэмій на год. Пасля 2020 года гэты страх шмат у чым знік. І раней апраўдальных прысудаў было мала, але апошнім часам праз палітычную сітуацыю ў краіне апраўдаць чалавека ў беларускім судзе стала амаль немагчыма.

Чытайце таксама