Еўракамісія прапанавала павысіць базавы збор за шэнгенскую візу на 12%. Калі ініцыятыву падтрымаюць, кошт афармлення дакумента вырасце ўжо сёлета. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай прапанове на сайце ЕК.
Кожныя тры гады Камісіі ЕС даручаецца ацаніць, ці неабходна перагледзець візавыя зборы, улічваючы «аб'ектыўныя крытэры», такія як узровень інфляцыі ў ЕС і сярэднія зарплаты дзяржаўных службоўцаў. На думку Еўракамісіі, сёлета такія крытэры ёсць, таму праз узровень інфляцыі ў ЕС перагляд збораў наспеў.
Ініцыятыва прадугледжвае павышэнне пошліны для краін, якія не гатовыя супрацоўнічаць з Еўрасаюзам па пытанні вяртання сваіх грамадзян, дэпартаваных з краін Шэнгенскай зоны за незаконную міграцыю і парушэнне візавага рэжыму. Так, кошт візы для грамадзян гэтых краін вырасце са 120 еўра да 135, а ў асобных выпадках — са 160 да 180 еўра.
Пры гэтым ініцыятыва не закранае краіны, якія ўжо дасягнулі пагадненняў пра спрашчэнне візавага рэжыму. Аднак такое пагадненне з Беларуссю было часткова прыпыненае ў лістападзе 2021 года з прычыны мігранцкага крызісу на межах Беларусі з краінамі ЕС.
Цяпер шэнген (незалежна ад краіны, якая выдае візу) каштуе для беларусаў 35 еўра.
Нагадаем, раней пра павышэнне кошту віз заявілі ў Польшчы.