Зніклы ў Польшчы жыхар Мазыра Сяргей Церабавец знойдзены. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Instagram liza_sma_sos.
«Сяргей знойдзены. Дзякуй вялікі ўсім за дапамогу і падтрымку», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася, што ў Польшчы знік 41-гадовы жыхар Мазыра Сяргей Церабавец — бацька чатырохгадовай Лізы з дыягназам СМА, на лячэнне якой нядаўна сабралі больш за 1,8 млн даляраў. Мужчына мусіў выехаць аўтобусам з Гданьска ў Мінск, аднак з 10 красавіка не выходзіў на сувязь.