Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  2. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  3. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  9. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  10. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  13. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
Читать по-русски


У той час як уплывовыя чыноўнікі, напрыклад, такія як Віктар Шэйман, могуць дзесяцігоддзямі сумяшчаць дзяржслужбу з таемным бізнесам, менш уплывовыя нярэдка аказваюцца ахвярамі 30-гадовай «барацьбы з карупцыяй». І чым драбнейшы чыноўнік, тым, здаецца, больш у яго шанцаў трапіць за краты. Адну з такіх гісторый «Люстэрка» адшукала ў банку судовых рашэнняў. Фігурантам крымінальнай справы стаў намеснік начальніка службы судовых прыставаў Мінскай вобласці, які лічыўся змагаром за законнасць і быў на дошцы гонару, але ў гэты ж час карыстаўся сваім становішчам і доступам да асабістых звестак даўжнікоў у інтарэсах уласнага прыхаванага бізнесу. Падрабязнасці сталі вядомыя з прысуду суда Маскоўскага раёна Мінска.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў (крайні злева) на ўрачыстым адкрыцці новага будынка АПВ у Лагойску, 5 ліпеня 2022 года. На пярэднім плане ў мундзіры — міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінаблвыканкама

Хуткі кар’ерны рост

Кар’ера Аляксандра Рыбакова ў сістэме юстыцыі складвалася выдатна. Малады чалавек у 2015 годзе скончыў юрфак БДУ, пасля стажыраваўся ў адным з раённых аддзелаў прымусовага выканання (АПВ) — відаць, так і трапіў на працу ў сістэму судовых прыставаў.

У 2017 годзе яго павысілі, даўшы добрую пасаду ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама, — ён стаў намеснікам начальніка аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання. Гэта адзін з двух аддзелаў ва УПВ.

Малады юрыст добра паказаў сябе на службе, і ўжо ў 2021 годзе яго павысілі да начальніка гэтага аддзела, што адначасова азначае пасаду намесніка начальніка УПВ. То-бок Рыбакову, відаць, не было яшчэ і трыццаці гадоў, калі ён заняў месца другога-трэцяга чалавека ў сістэме прымусовага выканання цэлай вобласці. Мужчына быў на вельмі добрым рахунку, і 9 жніўня 2022-га яму прадоўжылі кантракт адразу на чатыры гады.

Узначальваючы аддзел арганізацыі і кантролю прымусовага выканання, Рыбакоў сачыў за працай усіх аддзелаў судовага выканання Міншчыны, праводзіў з імі селектарныя нарады, разам з пракурорамі вучыў прыставаў працаваць у адпаведнасці з законам, у канцы года асабіста аб’язджаў раённыя ВАПВ для падвядзення вынікаў. Словам, выступаў як прадстаўнік кіраўніцтва службы, быў аўтарытэтам і заўсёды знаходзіўся навідавоку.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў (на заднім плане) вядзе нараду ў АПВ аднаго з раёнаў. Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама

Бізнес-жылка

Здавалася б, перспектыўны дзяржслужбовец з добрым заробкам і кар’ернымі перспектывамі. Аднак у 2020 годзе Аляксандр, відаць, вырашыў, што яму гэтага недастаткова. Насуперак забароне на занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю для дзяржслужбоўцаў, ён разам з сяброўкай Таццянай (імя змененае) прыдумаў ідэю ўласнага бізнесу, каб зарабляць больш.

У жніўні 2020 года Рыбакоў заснаваў ЗАТ «Тэхэкапрамсістэма» ў адной з вёсак Смалявіцкага раёна. Каб схаваць свой удзел у прадпрыемстве, ён аформіў кампанію на сваю маці і Таццяну ў долях 55 і 45%. Грошы для ўнясення ў статутны фонд ім даў сам мужчына. Сяброўка спачатку спрабавала ўдзельнічаць у працы кампаніі, але потым адышла ад справаў, а вось маці была прызначаная на пасаду бухгалтаркі. Пра тое, што адбываецца нешта супрацьзаконнае, жанчыны, паводле версіі следства, не ведалі.

У бізнес Рыбакоў узяў і свайго прыяцеля-цёзку Аляксандра Курача, з якім яго пазнаёміла Таццяна. Намеснік начальніка УПВ вырашыў, што знаёмы будзе ў кампаніі дырэктарам. Пазней той атрымаў і частку акцый. Але фактычна асноўнымі справамі кампаніі Рыбакоў кіраваў асабіста: планаваў яе дзейнасць, прымаў рашэнні наконт развіцця, распараджаўся грашыма і маёмасцю, кантраляваў выплату падаткаў, вызначаў аб’ёмы вытворчасці і цэны прадукцыі. Пры гэтым у абвінавачанні гаворыцца, што Курач нібыта падбухторваў яго парушаць закон у інтарэсах бізнесу.

Скриншот судебного решения. Источник: pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: pravo.by

Што ж за бізнес стварыў Рыбакоў? Прыяцелі вырашылі займацца вытворчасцю тратуарнай пліткі. Для гэтага ім патрабавалася прыдатнае памяшканне, пажадана — як мага таннейшае. Спачатку ў наваспечаных прадпрымальнікаў наогул з грашыма было не вельмі — Рыбакоў нават пазычаў у знаёмых некалькі тысяч даляраў.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў. Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама

Прыдатнае месца

На сваіх пасадах ва ўпраўленні юстыцыі Аляксандр меў шырокія паўнамоцтвы і доступ да розных службовых звестак, у тым ліку да інфармацыі пра даўжнікоў і іх маёмасць. Выкарыстоўваючы гэта, ён пачаў дапамагаць сваёй фірме.

Згодна з судовым дакументам, намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання меў доступ да наступных закрытых базаў: аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма органаў прымусовага выканання, Адзіны дзяржрэгістр юрыдычных асоб і ІП, сістэма «Пашпарт», банк дадзеных правапарушэнняў, базы дадзеных Life, А1, МТС; база ДАІ, базы Дзяржпамежкамітэта і мытні, база дадзеных паветраных, марскіх суднаў; паштовая база — сістэма «Пасылка».

У нейкі момант Рыбакоў і яго партнёр, відаць, паклалі вока на збудаванні ў вёсцы Мглё ў Смалявіцкім раёне. Гаворка ішла пра адміністрацыйна-бытавы будынак, сховішча для агародніны і пабудову для сельгастэхнікі. Яны належалі нейкаму ААТ «П.» — дакладную назву высветліць не ўдалося. Так ці інакш, прадпрыемства-ўласнік было па вушы ў даўгах.

У лістападзе 2020 года, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы, Рыбакоў наклаў арышт на маёмасць ААТ «П.». А потым патэлефанаваў яго дырэктару і сказаў, што ёсць арганізацыя, якая гатовая ўзяць гэтыя тры аб’екты ў арэнду з наступным выкупам. Потым назваў яму ўласную фірму (натуральна, не кажучы пра сваю сувязь з ёю): маўляў, чакайце, да вас прыедуць «пагаварыць».

Дырэктар ААТ «П.» успрыняў гэта як абавязковую меру для пагашэння даўгоў і ахвотна заключыў дамову арэнды адразу на тры гады. Насамрэч жа Аляксандру гэта было трэба, каб зрабіць аб’екты нецікавымі для іншых пакупнікоў. Аднак дырэктар прадпрыемства гэтага не разумеў.

Скриншот судебного решения. Источник: pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: pravo.by

Неўзабаве будынкі выставілі на электронную пляцоўку для продажу. Як і планаваў Аляксандр, ніякіх заявак не паступіла: навошта камусьці за такую цану збудаванні, якія надоўга аддадзеныя ў арэнду іншаму. Але намеснік начальніка ўгаварыў сваю падначаленую, судовую выканаўцу Алену (імя змененае), якая вяла гэтага даўжніка, усё роўна абвясціць таргі і прызнаць іх такімі, што не адбыліся.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў (стаіць). Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама

З рук у рукі

Пасля гэтага Аляксандр знайшоў у службовай базе звестак інфармацыю пра некалькі арганізацый, якім завінавацілася ААТ — уладальнік будынкаў. Ён перадаў яе (уключаючы таемныя персанальныя звесткі) дырэктару сваёй фірмы Курачу, каб той знайшоў бізнесоўцаў і правёў перамовы.

Задачай дырэктара было пераканаць кіраўніцтва фірмаў-крэдытораў падпісаць дакументы пра саступанне правоў патрабавання ў дачыненні да ААТ «П.» — то-бок перадаць «Тэхэкапрамсістэме» даўгі, якія перад імі мела ААТ. Курачу ўдалося ўгаварыць дзве кампаніі: адной прадпрыемства завінавацілася каля трох тысяч рублёў, другой — 32 тысячы. У абмен на саступанне доўгу «Тэхэкапрамсістэма» паабяцала гэтым дзвюм фірмам выплаціць пэўную суму — меншую, чым доўг, але затое з гарантаваным вяртаннем (у той час як ад самога даўжніка грошай маглі і не дачакацца). Праўда, у выніку суму плацілі часткамі, са спазненнямі і не цалкам.

Але ў выніку з даўжніка гэтых фірмаў ААТ «П.» ператварылася ў даўжніка кампаніі Рыбакова.

Потым чыноўнік дамогся ад падначаленай Алены правядзення яшчэ двух аўкцыёнаў па тым самым будынку ў вёсцы Мглё. Без заявак яны таксама не адбыліся. Паводле закона пасля трох няўдалых таргоў крэдытор мае права забраць маёмасць даўжніка ў кошт доўгу. Так «Тэхэкапрамсістэма» атрымала той самы адміністрацыйна-бытавы будынак — на астатнія пабудовы памеру выкупленага доўгу не хапіла. У студзені 2023 года ён перайшоў ва ўласнасць кампаніі чыноўніка без дадатковых аплат. Фірма нават «прапісалася» там афіцыйна.

Скриншот судебного решения. Источник: pravo.by

«Не па правілах гульні»

Падчас расследавання высветлілі, што апісаная вышэй сітуацыя была не адзінай: Рыбакоў рэгулярна перадаваў дырэктару сваёй фірмы Курачу канфідэнцыйную інфармацыю пра розныя кампаніі і прадпрымальнікаў, у тым ліку іх тэлефоны, хатнія адрасы. Той выкарыстоўваў гэтыя звесткі для працы і атрымання прыбытку, напрыклад, уступаў з контрагентамі ў перамовы па выгадных для яго пытаннях.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў (стаіць) вядзе нараду ў АВП аднаго з раёнаў. Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама

Былі і драбнейшыя махінацыі. Напрыклад, начальнік аддзела, заўважыўшы ва ўсё той жа Алены ў кабінеце прынтары і факсы, канфіскаваныя ў адной з фірмаў-даўжнікоў, угаварыў яе зацягнуць перадачу тэхнікі ў камісійную краму. Маўляў, яго знаёмы акурат уладкоўвае офіс і будзе рады выкупіць гэтыя рэчы, але пазней. Потым ён загадзя паведаміў Курачу дату, калі гэтую маёмасць выставяць на рэалізацыю, і той паспеў купіць яе першым па дэмпінгавых цэнах.

Дарэчы, у матэрыялах справы ёсць праслухоўванне размовы чыноўніка з Курачам, дзе Рыбакоў абмяркоўвае тое, што Алена дапамагае яму «не зусім па правілах гульні». Але следства потым прыйшло да высновы, што жанчына не ўсведамляла незаконнасці дзеянняў свайго начальніка.

Скриншот судебного решения. Источник: pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: pravo.by

Працавала вытворчасць пліткі нядрэнна: за 2021 год выручка склала 29 122 рублі, за 2022-ы — 47 562 рублі. Але былі і складанасці. У пачатку 2023 года Рыбакоў і Курач абмяркоўвалі, што няма лішніх грошай на выкуп нерухомасці, трэба пагасіць два асноўныя даўгі. Калі летам 2023 года на фірму наляцела падатковая з пазапланавай праверкай, то выявіла поўны бардак у бухгалтарскім уліку і дадаткова спагнала восем тысяч рублёў падаткаў.

Узялі «цёпленькім»

Праслухоўвалі Рыбакова, як выявілася, мінімум са снежня 2022 года — незразумела толькі, тэлефонныя званкі або ў тым ліку ў яго кабінеце. Так ці інакш, на яго сабралі дастаткова матэрыялу.

Яшчэ ў лютым Аляксандр праводзіў селектарныя нарады з начальнікамі АПВ Мінскай вобласці. А ўжо ў канцы сакавіка яго раптам затрымалі ў межах арт. 108 КПК «праз непасрэдна ўзніклае падазрэнне ў злачынстве». І змясцілі пад варту ў СІЗА.

На наступны дзень пасля затрымання чыноўнік напісаў прызнанне віны. Праўда, як яўку з павіннай гэта не залічылі: было ўжо поўна доказаў яго віны.

Скриншот судебного решения. Источник: pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: pravo.by

З кабінета Рыбакова забралі працоўны камп’ютар, дзе былі знойдзеныя ўнутраныя дакументы ЗАТ «Тэхэкапрамсістэма». Яшчэ больш дакументаў знайшлі дома, а таксама камп’ютар, з якога вёўся бухулік прадпрыемства.

Маёмасць чыноўніка арыштавалі. Праўда, яна аказалася зусім сціплай: Volkswagen Sharan, ноўтбук Asus, тэлефон Xiaomi Мі А2, тэлевізар Kivi і 20 рублёў.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў (справа) уручае начальніку ОПВ Бярэзінскага раёна падзяку за службу ў сувязі з яго выхадам у адстаўку. Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама

Дыскрэдытаваў дзяржаву

На Аляксандра завялі крымінальную справу па двух артыкулах: пра незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 429 КК прадугледжвае выкарыстанне дзяржслужбоўцам паўнамоцтваў для заступніцтва ці іншай дапамогі свайму бізнесу) і пра злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424 КК).

Расследаванне прыйшло да высновы, што чыноўнік кіраваўся не толькі карыслівасцю і імкненнем узбагаціцца, але і жаданнем сцвердзіцца ў вачах партнёра, прадэманстраваць сваю ўладу і здольнасць «вырашаць пытанні».

Намеснік начальніка ўпраўлення, згодна з абвінавачаннем, незаконна выкарыстоўваў асабістую інфармацыю грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу, парушаў законную працу службы прымусовага выканання, падрываў аўтарытэт дзяржавы, дыскрэдытаваў званне дзяржслужбоўца і рэпутацыю Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама што да абароны персанальных звестак беларусаў.

Тым самым, гаворыцца ў абвінавачанні, Рыбакоў нанёс істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Праўда, ніякай матэрыяльнай шкоды яму не інкрымінавалі.

Прыклад і захавальнік законнасці

На фоне выстаўленых абвінавачанняў нельга не звярнуць увагі на адзін аспект, згаданы ў судовым дакуменце. Чалавек, які «падарваў аўтарытэт дзяржавы», да апошняга моманту лічыўся ўзорным чыноўнікам юстыцыі.

Усю кар’еру ў яго былі толькі станоўчыя характарыстыкі, пачынаючы з навучання ў БДУ і стажыровак, і з кожнай займанай пасадай.

У красавіку 2020 года загадам начальніка абласнога ўпраўлення юстыцыі Рыбакова занеслі на дошку гонару.

Праз паўгода — у лістападзе 2020-га, акурат калі разгортвалася схема з будынкам у вёсцы — старшыня Мінскага аблвыканкама абвясціў яму падзяку за «добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў па абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян, значны асабісты ўнёсак у забяспечанне законнасці і ўмацаванне правапарадку на тэрыторыі Мінскай вобласці».

А са студзеня 2023-га (калі ўжо на ўсю моц вялася праслухоўка) Рыбакову, як выдатнаму работніку, павысілі клас дзяржслужбоўца — з пятага адразу да трэцяга. Відаць, кіраўніцтва бачыла ў маладым юрысце вялікія перспектывы. Гэта было ўсяго за тры месяцы да затрымання па крымінальнай справе.

Нават калегі мужчыны, выступаючы потым на судзе, адгукаліся пра яго выключна станоўча. З «грахоў» у Аляксандра былі толькі штрафы за парушэнне ПДР.

Александр Рыбаков. Фото: Главное управление юстиции Минского облисполкома
Аляксандр Рыбакоў (крайні злева) з калегамі на акцыі пасадкі лесу. Фота: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама

Суровае пакаранне

На судзе Рыбакоў заявіў, што шчыра раскайваецца, і прызнаў віну ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 429 КК). А вот арт. 424 пра злоўжыванне ўладай, лічыў чыноўнік, інкрымінаваны яму несправядліва. Ён настойваў на тым, што яго дзеянні ў поўнай меры ахопліваюцца толькі артыкулам пра незаконнае прадпрымальніцтва, бо той таксама ўключае выкарыстанне службовых паўнамоцтваў.

Аднак суд быў іншага меркавання: ціск на ўладальніка будынкаў, на падначаленую, парушэнне парадку доступу да баз дзярждадзеных і незаконнае выкарыстанне службовай і персанальнай інфармацыі ў асабістых мэтах дзеля ўзбагачэння — усё гэта прызналі злоўжываннем уладай.

Такім чынам, Аляксандра прызналі вінаватым па абодвух пунктах.

Змякчальнай акалічнасцю для мужчыны стала раскаянне і наяўнасць малагадовага дзіцяці. Але гэта слаба яму дапамагло. Рэч у тым, што адзін з артыкулаў быў даволі сур’ёзным: калі за незаконнае вядзенне бізнесу чыноўнік яшчэ мог адкараскацца проста штрафам ці забаронай працаваць на пасадзе, то за злоўжыванне ўладай паводле ч. 2 арт. 424 не прадугледжваецца ніякага мяккага пакарання — толькі пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

У выніку суд палічыў, што «выпраўленне» Рыбакова немагчымае без ізаляцыі ад грамадства і што няма ніякіх выключных абставінаў, якія дазволілі б прызначыць яму пакаранне, мякчэйшае за найніжэйшую мяжу.

1 лютага 2024-га чыноўніка асудзілі на тры гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, яму прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічынь — 16 000 рублёў. Канфіскаваная маёмасць была адпраўленая ў кошт выплаты штрафу, а тэлефон канфіскавалі як «прыладу злачынства».

Суд таксама забраў у Рыбакова права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на пяць гадоў.

Між іншым, першапачаткова фігурантам крымінальнай справы быў і партнёр чыноўніка Аляксандр Курач. Але мужчына ўцёк і быў абвешчаны ў вышук. Мабыць, каб не зацягваць следства, справу супраць яго вынеслі ў асобную вытворчасць.

Чытайце таксама