Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  2. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  7. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  8. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  9. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  10. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  13. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  14. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
Читать по-русски


Украіна збіраецца выйсці з некалькіх міжнародных дамоваў, заключаных з Беларуссю ў рамках СНД. Акрамя таго, участак мяжы з нашай краінай будзе выключаны з зоны адчужэння ЧАЭС.

Кабінет міністраў Украіны. Фота: tax.gov.ua

МЗС Украіны ініцыявала чарговы разрыў шэрагу міжнародных дамоваў з Расіяй, Беларуссю і СНД. Напярэдадні, 3 верасня, распрацаванае ведамствам распараджэнне ўхваліў украінскі Кабінет міністраў.

Гаворка ідзе пра дэнансацыю 14 міжнародных дамоваў у вайсковай, энергетычнай, фінансавай, эканамічнай, транспартнай, сацыяльнай і медыцынскай сферах. Пяць з іх Украіна заключыла з Расіяй, чатыры — з Беларуссю, яшчэ пяць пагадненняў былі заключаныя ў рамках СНД.

«Практычнае супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю даўно спыненае. Але важна таксама юрыдычна адключыць гэтыя сотні дратоў, якімі нашая дзяржава была далучаная да Масквы і краін СНД. Гэта доўгая і сістэмная праца, якую мы паскараем унясеннем адпаведных рашэнняў пакетамі», — пракаментаваў міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Акрамя таго, Украіна збіраецца выключыць 50-метровы ўчастак мяжы з Беларуссю з зоны адчужэння ЧАЭС — напярэдадні адпаведны праект указа Уладзіміра Зяленскага быў узгоднены ва ўрадзе краіны.

Украіна выключыла 50-метровую паласу ўздоўж мяжы з Беларуссю з Чарнобыльскай зоны адчужэння, каб нібыта гарантаваць бяспеку і абарону на гэтым участку, паведамляе ўкраінскае МУС.

Гэтае рашэнне дапаможа памежнай службе Украіны забяспечыць «належную ахову і абарону ўкраінска-беларускай мяжы», паведамілі ў МУС Украіны.