Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


/

«Складаныя аперацыі па замене буйных суставаў сталі больш даступнымі для жыхароў беларускіх рэгіёнаў. Ад мары навучыцца зноў хадзіць да яе ўвасаблення цяпер не гады, а месяцы і нават тыдні», — заявіла вядоўца дзяржканала АНТ у выпуску, прысвечаным гэтай тэме. У сюжэце, які выйшаў на мінулым тыдні, паказалі бальніцы Брэсцкай і Гомельскай абласцей, дзе, як заявіла вядоўца, моцна скараціліся тэрміны эндапратэзавання. Аднак, мяркуючы з унутраных дакументаў Мінздароўя, якія трапілі ў распараджэнне BELPOL, усё далёка не так добра, і чэргі, што былі яшчэ ў лістападзе 2023-га, практычна не змяніліся. Пры гэтым, здаецца, у прапагандыстаў і ўладаў была магчымасць пахваліцца вырашэннем праблемы ў некаторых рэгіёнах і не схлусіць. Расказваем падрабязней.

Так выглядит протез коленного сустава на рентгене. Фото: volynka.ru
Так выглядае пратэз каленнага сустава на рэнтгене. Фота: volynka.ru

BELPOL: У чарзе 26 тысяч чалавек

У распараджэнне аб’яднання былых сілавікоў трапіла некалькі дакументаў па пытаннях эндапратэзавання. Адзін з іх — інфармацыя для намесніка міністра аховы здароўя Юрыя Горбіча пра сітуацыю з чэргамі на аперацыі. Ліст склаў дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка ў снежні 2024 года.

Як вынікае з дакумента, на 9 снежня 2024-га ў лісце чакання на эндапратэзаванне знаходзіліся 26 074 пацыенты, з іх 10 329 чакалі аперацыю на тазасцегнавым суставе, 15 745 — на каленным.

Каля 1700 чалавек у гэтым спісе ўжо больш за год, як мінімум са снежня 2023-га. Зрэшты, некаторых іх гэтых людзей Герасіменка прапануе да тых, хто мае пільную патрэбу ў эндапратэзаванні, не адносіць, тлумачачы гэта так:

— З улікам таго, што дадзеныя пацыенты ўжо неаднаразова выклікаліся, ім усім былі вызначаныя даты шпіталізацыі, пераважная большасць з іх адмаўлялася ад прапанаванага хірургічнага лячэння, яны намі не ўлічваюцца як тыя, хто чакае пратэзавання больш за адзін год.

Таксама ў дакуменце паведамляецца, што 26 беларусаў былі пастаўленыя ў ліст чакання яшчэ да траўня 2023-га, то-бок чакаюць аперацыі ўжо больш за паўтара года. Але ў цэлым прагназаваны тэрмін чакання эндапратэзавання буйных суставаў, калі будуць захоўвацца цяперашнія тэмпы, — ад месяца да года.

Як адрозніваюцца тэрміны, агучаныя на ТБ, ад звестак у Міністэрстве аховы здароўя

У сюжэце АНТ за 11 студзеня паказалі 75-гадовую Марыю Герасімук з Брэсцкай вобласці, якой нядаўна замянілі тазасцегнавы сустаў. За кадрам расказваюць, што боль жанчыне перашкаджаў «не тое што рухацца — уставаць атрымлівалася з цяжкасцю. На шчасце, чарга па новую порцыю здароўя падышла незаўважна». Сама пенсіянерка заяўляе: «Чаргі ніякай, лічы, няма — гэта не чарга, калі там месяцы».

Операция по эндопротезированию суставов в Брестской центральной городской больнице. Скриншот сюжета ОНТ от 11 января 2024 года
Аперацыя па эндапратэзаванні суставаў у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Скрыншот сюжэту АНТ ад 11 студзеня 2025 года

Як сцвярджаюць у сюжэце, тэрмін чакання для жыхароў Брэстчыны адчувальна скараціўся. Андрэй Макроў, галоўны доктар Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, кажа, што аперацыю па замене тазасцегнавога сустава пацыенты чакаюць ад чатырох да пяці месяцаў. А каленнага — не больш за восем месяцаў.

Паводле звестак, якія ў лісце для Мінздароўя прыводзіць кіраўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, тазасцегнавога сустава на Брэстчыне ў сярэднім чакаюць восем месяцаў, а не чатыры-пяць. Цяпер у чарзе 2071 чалавек. У спісе на замену каленнага сустава — 2687 пацыентаў. І тут насамрэч аперацыю, мяркуючы з усяго, таксама чакаюць даўжэй, чым гавораць на ТБ, — у сярэднім год.

Каля 150 чалавек трапілі ў спісы на эндапратэзаванне яшчэ да снежня 2023-га.

Яшчэ адна «зніклая» чарга — у іншым рэгіёне

У Гомельскай вобласці сітуацыя яшчэ лепшая, сцвярджаецца ў сюжэце АНТ. «Думаў, дажыву яшчэ з гэтым [пратэзам], але вырашыў яшчэ адрамантавацца. 2 снежня я быў тут на камісіі, сказалі: „Будзь гатовы, 8 студзеня мы цябе прымем“», — паказваюць у сюжэце мясцовага жыхара Віктара Прышчэпава, якому рабілі аперацыю ў першай клінічнай гарадской бальніцы Гомеля.

— Пытанне з даступнасцю такіх аперацый тут вырашалі грунтоўна: комплексны падыход з удзелам калектыву бальніцы і абласнога кіраўніцтва. У выніку чарга на замену каленнага сустава за год скарацілася ў пяць разоў, а на тазасцегнавую аперацыю — наогул знікла. Цяпер толькі бягучы ліст чакання — дастаткова прыйсці і атрымаць скіраванне, — расказвае аўтарка сюжэту.

Операция по эндопротезированию суставов в Гомельской первой городской клинической больнице. Скриншот сюжета ОНТ от 11 января 2024 года
Аперацыя па эндапратэзаванні суставаў у Гомельскай першай гарадской клінічнай бальніцы. Скрыншот сюжэту АНТ ад 11 студзеня 2025 года

І зноў гэта разыходзіцца са звесткамі дакумента, які атрымаў BELPOL. Замены каленных суставаў у Гомельскай вобласці чакаюць 2846 пацыентаў, у сярэднім чарга — дзесяць месяцаў. З тазасцегнавымі сітуацыя хоць і лепшая, але чарга не «знікла» і тут. У спісе на такую аперацыю цяпер 981 чалавек, а тэрмін чакання складае ў сярэднім тры месяцы.

І тых, хто чакае аперацыі з пазамінулага года, у гэтым рэгіёне амаль у два разы больш — 278 чалавек.

Якая сітуацыя ў іншых бальніцах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, дзе робяць такія аперацыі, і як карціна выглядае ў агульным па краіне, на АНТ не расказалі. Але канстатавалі: «Высокатэхналагічная дапамога аднолькава даступная і ў вялікіх гарадах, і ў раёнах».

Сустаў могуць і праўда паставіць за месяц. Дзе?

І ўсё ж ёсць рэгіён, які можа пахваліцца кароткімі тэрмінамі чакання аперацый, але пра гэта чамусьці не расказалі на ТБ. Гэта Віцебская вобласць. Адзначым, што чэргі да канца не зніклі і тут, але тым, хто мае патрэбу ў замене суставаў, даводзіцца чакаць у сярэднім месяц, а такіх, хто знаходзіцца ў лісце чакання са снежня 2023-га, — усяго 20 чалавек.

Очереди на эндопротезирование суставов в Беларуси на декабрь 2024 года. Фото: BELPOL
Чэргі на эндапратэзаванне суставаў у Беларусі на снежань 2024 года. Фота: BELPOL

У цэлым жа сітуацыя з чэргамі на эндапратэзаванне за апошнія два гады ў краіне мала змянілася. Напрыклад, у лістападзе 2023-га ў лісце дынамічнага назірання па замене тазасцегнавога сустава знаходзіліся 11 485 чалавек. У лістападзе 2024-га такіх пацыентаў было 11 515, а ў замене каленнага сустава мелі патрэбу амаль 17 тысяч.

Што і чаму адбываецца з эндапратэзаваннем?

У канцы сакавіка 2022 года на ўсю Беларусь прагрымела «справа артапедаў». Тады па ўсёй краіне затрымалі дзясяткі медыкаў. Сярод іх былі загадчык аддзялення і нават галоўны доктар. Іх абвінавачвалі ў атрыманні хабару за лабіяванне эндапратэзаў пэўных вытворцаў.

Пасля гэтага прыватным клінікам (за выключэннем «Мерсі», звязанай з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі) забаранілі ставіць імпартныя пратэзы. У верасні 2022-га з’явіўся загад Мінздароўя, паводле якога такія пратэзы павінныя набывацца толькі праз дзяржаўнае прадпрыемства «Белмедтэхніка».

Відавочна, што ўсё гэта не магло не паўплываць на сітуацыю з пратэзаваннем, і, як паказвае аналітычная запіска, чэргі на правядзенне такіх аперацый працягваюць расці.

На фоне «справы артапедаў» Аляксандр Лукашэнка ў траўні мінулага года запатрабаваў да канца 2023-га праапераваць усіх, хто на той момант стаяў у чарзе на эндапратэзаванне буйных суставаў. Як высветліла «Люстэрка» ў красавіку 2023 года, беларусам на той момант даводзілася чакаць замены сустава ад двух да сямі гадоў.

Чытайце таксама