Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  12. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  13. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  14. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў Бахмуце баі ідуць за кварталы паўночна-заходняй і заходняй ускраін горада. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што адбілі шматлікія расійскія атакі і ў раёне Мар'інкі. У Інстытуце па вывучэнні вайны агучылі версіі таго, чаму Прыгожын вырашыў пакуль не выводзіць ПВК з Бахмута.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 441-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Адбілі 46 расійскіх атак на чатырох напрамках

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 23 ракетныя і 43 авіяцыйныя ўдары, правялі 97 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Для ракетных удараў праціўнік выкарыстаў ракеты розных тыпаў, вялікая іх частка была знішчана УСУ, але, на жаль, ёсць і траплянні. У прыватнасці, пяць ракет С-300 ударылі па Купянску, Славянску, Краматорску і Канстанцінаўцы. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Праціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках — тут адбілі 46 расійскіх атак. Жорсткія баі працягваюцца за гарады Бахмут і Мар'інка.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расійскія войскі з артылерыі абстралялі 25 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку расіяне спрабавалі палепшыць тактычнае становішча, вялі наступальныя дзеянні паблізу населеных пунктаў Масютоўка і Стальмахоўка, але поспеху не мелі. Расійскім артылерыйскім і мінамётным абстрэлам падвергліся 10 населеных пунктаў.

— На Ліманскім напрамку расіяне таксама вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Белагораўкі. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся пяць населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі працягваюць наступ на Бахмут. За мінулыя суткі праціўнік таксама спрабаваў наступаць у напрамку населеных пунктаў Іванаўскае і Ступачкі. Ад абстрэлаў пацярпелі восем населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку расійскія войскі наступальных дзеянняў не вялі. Нанеслі авіяўдар у раёне Аўдзееўкі, абстралялі пяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку падраздзяленні Сіл абароны адбілі шматлікія атакі расіян у раёне Мар'інкі. Абстрэлам з боку расійскіх сіл падверглася, у прыватнасці, Георгіеўка Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку за мінулыя суткі праціўнік наступальных дзеянняў не праводзіў. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Вялікай Навасёлкі. Абстраляў пяць населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі трымаюць абарону. Расіяне нанеслі авіяўдары па трох населеных пунктах, абстралялі — 17, у тым ліку горад Херсон.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла восем удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка, а таксама два ўдары па яго зенітна-ракетных комплексах.

— Збілі шэсць БПЛА розных тыпаў, з іх тры «Шахеды».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі пункт кіравання, чатыры раёны канцэнтрацыі жывой сілы, два артылерыйскія падраздзяленні на агнявой пазіцыі і станцыю радыёэлектроннай барацьбы расійскіх сіл.

Што да абвешчанай акупацыйнымі ўладамі эвакуацыі, то, як адзначылі ў Генштабе, у Энергадары «эвакуацыя» арганізаваная для сем’яў работнікаў Запарожскай АЭС. Самім супрацоўнікам станцыі выезд з горада забаронены. Замест абяцаных Бярдзянска і Кірылаўкі пагадзіліся вывезлі ў Растоўскую вобласць Расіі і размясцілі ў намётавых мястэчках.

«У Вялікай Белазёрцы на мінулым тыдні большасць калабарантаў пакінула населены пункт на ўласных транспартных сродках у кірунку Крыма», — заявілі ў Генштабе.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: Збілі самалёт Су-27 Паветраных сіл Украіны

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў Данецкай вобласці нанеслі ўдар па пункце кіравання 107-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ.

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Цімкаўка, Сінькоўка, Загаруйкоўка і Табаеўка Харкаўскай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Крахмальнае, Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці спыненыя дзеянні пяці ўкраінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі да 50 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама адна самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя».

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыяй і артылерыяй групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Стары Караван, Церны Данецкай вобласці, Неўскае і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці.

За суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 60 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама гаўбіца Д-20.

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады працягвалі наступальныя дзеянні па авалоданні кварталамі на паўночна-заходняй і заходняй ускраінах Бахмута. Падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў скоўваюць дзеянні праціўніка на флангах. Авіяцыя і артылерыя пабілі падраздзяленні 67-й механізаванай, 80-й дэсантна-штурмавой і 5-й штурмавой брыгадаў УСУ ў раёнах населеных пунктаў Краснае, Ступачкі самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі і заходняй ускраіны Бахмута.

За суткі знішчаныя больш за 240 украінскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў, тры баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Белакузьмінаўка Данецкай вобласці знішчаны склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення 55-й артылерыйскай брыгады УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі, артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Нікольскае, Вадзяное Данецкай вобласці і Арэхаў Запарожскай вобласці. Таксама ў раёне населенага пункта Уладзіміраўка спыненыя дзеянні ўкраінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

Страты УСУ за суткі на гэтых напрамках склалі да 70 вайскоўцаў, камандна-штабная машына, тры баявыя браніраваныя машыны, сем аўтамабіляў, а таксама гаўбіца «Мста-Б». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Праабражэнка Запарожскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 65-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя да 80 украінскіх вайскоўцаў, чатыры аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя». У раёне населенага пункта Кізамыс Херсонскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ.

Усяго за мінулыя суткі, паводле МА РФ, пабітыя 98 артылерыйскіх падраздзяленняў УСУ, жывая сіла і тэхніка ў 119 раёнах. У раёне горада Арэхаў Запарожскай вобласці пабіты пункт рамонту, аднаўлення ўзбраення і ваеннай тэхнікі 65-й механізаванай брыгады УСУ. У раёне горада Ізюм Харкаўскай вобласці збіты самалёт Су-27 Паветраных сіл Украіны. За суткі перахопленыя чатыры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя 10 беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Пуцін спрабуе з’яднаць вакол сябе лідараў СНД

Уладальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын абвясціў, што сілы ПВК не будуць выведзеныя з Бахмута да раней заяўленага ім тэрміну 10 траўня. Гэта сведчыць пра тое, што бізнесовец усведамляе сваю залежнасць ад Мінабароны Расіі, гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны.

Прыгожын заявіў 9 траўня, што ПВК працягне ўдзельнічаць у баях за Бахмут і працягне адстойваць свае патрабаванні да Мінабароны Расіі. Эксперты лічаць, што Прыгожын спрабаваў шантажаваць Мінабароны Расіі, каб яно змяніла прыярытэты наступу на Бахмут і ён мог заявіць пра перамогу ў горадзе. Прыгожын раскрытыкаваў службовых асобаў, адказных за размеркаванне боепрыпасаў, і за тое, што расійскія вайскоўцы гінуць у баі, хоць Мінабароны Расіі, імаверна, беражэ боепрыпасы для адбіцця ўкраінскага контрнаступлення.

Прыгожын, імаверна, чакаў, што Мінабароны саступіць яго патрабаванням, але, відаць, зразумеў, што цяпер не можа выканаць свой ультыматум. Прыгожын таксама, імаверна, чакаў, што Суравікін зможа прымусіць Мінабароны Расіі выканаць патрабаванні ПВК Вагнера, але ягоная няздольнасць звязацца з Суравікіным, калі гэта праўда, сведчыць пра тое, што ў Прыгожына не так шмат рычагоў уплыву ў Мінабароны Расіі, як ён сабе ўяўляў.

Прыгожын працягваў вінаваціць у вялікіх стратах і павольных тэмпах наступу ў Бахмуце іншыя расійскія нерэгулярныя фарміраванні, каб паказаць ПВК Вагнера як адзіную кампетэнтную сілу, якая дзейнічае ў гэтым раёне. Так, ён абвінаваціў 72-ю мотастралковую брыгаду 3-га армейскага корпуса ў тым, што 9 траўня яна пакінула стратэгічную пазіцыю ў Бахмуце, што прывяло да стратаў 500 вагнераўцаў. Прыгожын таксама раскрытыкаваў за ўцёкі расійскі батальён «Паток», звязаны з кампаніяй «Газпрам». У ISW лічаць, што Прыгожын пачаў кампанію па падрыве расійскіх дзяржаўных прыватных ваенных кампаній.

Эксперты таксама адзначаюць у зводцы, што Уладзімір Пуцін не скарыстаўся святкаваннем Дня Перамогі, каб унесці нейкія значныя змены ў сваю рыторыку, і толькі паўтарыў наратывы, якія гучалі раней, скіраваныя на падрыхтоўку расійскай грамадскасці да зацяжной вайны.

Акрамя таго, Пуцін паспрабаваў выкарыстаць святкаванне Дня Перамогі для згуртавання партнёраў па Садружнасці Незалежных Дзяржаў, многія з якіх імкнуліся зменшыць сваю залежнасць ад Крамля з лютага 2022 года, лічаць у Інстытуце. Хоць яго намаганні былі падарваныя некалькімі лідарамі цэнтральнаазіяцкіх краін, якія ад пачатку выказаліся супраць удзелу ў мерапрыемстве, а Лукашэнка не далучыўся да астатніх лідараў на цырымоніі ўскладання вянкоў («хоць не адразу зразумела чаму», адзначылі ў ISW).

Эксперты таксама адзначылі, што на парадзе ў Маскве прадэманстравалі значна менш ваеннай тэхнікі, чым звычайна.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на паўночны ўсход ад Купянска і на рубяжы Сватава — Крамянная;

  • расійскія войскі дабіваліся нязначных поспехаў у межах Бахмута і працягвалі абмежаваныя наступальныя аперацыі на фронце Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія сілы атакавалі ўкраінскія пазіцыі на захад ад Гуляйполя і ў Херсонскай вобласці;

  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць дэпартаваць мірных жыхароў углыб акупаванай Расіяй тэрыторыі.