Расійскі Цэнтрвыбаркам апрацаваў 100% пратаколаў на прэзідэнцкіх выбарах. Дзейны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін набраў 87,28% галасоў, паведамляе «КоммерсантЪ».
Мікалай Харытонаў ад КПРФ, паводле канчатковых вынікаў, атрымлівае 4,31% галасоў, Уладзіслаў Даванкоў ад «Новых людзей» — 3,85%, Леанід Слуцкі ад ЛДПР — 3,2%.
Яўка па ўсіх рэгіёнах склала 74,22% (звесткі станам на 17 сакавіка, 18.00 паводле Мінска), яўка зарэгістраваных у сістэме дыстанцыйнага электроннага галасавання выбаршчыкаў — 94%.
Уладзімір Пуцін уступіць на пасаду прэзідэнта пяты раз. З перамогай яго павіншавалі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнты Казахстана, Кітая, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама лідары Паўночнай Карэі, Катара і іншых дзяржаваў.
Чытайце таксама