Расійскія цягнікі ў Калінінград і назад, што курсуюць транзітам праз Беларусь, будуць ехаць праз тэрыторыю Літвы ў суправаджэнні верталётаў, піша LRT.

Літоўскія памежнікі 7 красавіка прадставілі новы верталёт, прызначаны для суправаджэння транзітных расійскіх цягнікоў, а таксама для хуткага рэагавання на магчымыя інцыдэнты.
— Гэты верталёт дапаможа ўзмацніць назіранне за цягнікамі, што едуць у і з Калінінградскай вобласці, — гаворыцца ў заяве міністра ўнутраных справаў Літвы Уладзіслава Кандратовіча.
Паводле яго, у апошнія гады змянілася сітуацыя з бяспекай у рэгіёне «прывяла да новых пагроз і выклікаў».
Усяго памежная служба Літвы закупіла тры верталёты, аснашчаныя сістэмамі відэаназірання, абсталяваннем для падвешвання грузаў, пошукава-выратавальным абсталяваннем, супрацьпажарным абсталяваннем і медыцынскімі сродкамі.
Грошы, 25 млн еўра, вылучыла Еўракамісія для бяспекі ў рамках спецыяльнай транзітнай схемы — яна прызначаная для забяспечання наземнага транзіту паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй часткай РФ.
— Другі і трэці верталёты будуць ажыццяўляць памежны кантроль, ахову межаў, а таксама ўдзельнічаць у аперацыях у выпадку надзвычайнай сітуацыі ці аварыі на БелАЭС, шукаць людзей, транспартаваць органы, — заявіў кіраўнік памежнай службы Літвы Рустам Любаеў.