Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  10. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  11. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  12. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  13. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  14. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
Читать по-русски


Беларусаў працягваюць звальняць па палітычных матывах. Праз больш чым два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў і масавых акцый пратэсту, якія адбыліся пасля іх. Мы зноў пагаварылі з людзьмі, якіх у апошнія паўгода пазбавілі працы за іх грамадзянскую пазіцыю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Імёны ўсіх нашых суразмоўцаў змененыя з меркаванняў бяспекі. Іх звесткі ёсць у рэдакцыі.

«Людзі баяцца выказвацца, але я ж ведаю, што ў 2020-м на ўчастку са 100 чалавек Лукашэнку падтрымлівала два!»

«Шчыра кажучы, я сам не разумею, за што мяне звольнілі. Нават мае майстры і начальнік цэха прыбеглі з пытаннем, чаму», — пачынае размову Ігар. Мужчына працаваў на МТЗ дзесяць гадоў, і ў сярэдзіне восені яму не працягнулі кантракт.

— Я думаю, што я быў на заводскіх маршах і падпісваўся за ўсіх, акрамя Лукашэнкі. Кажуць, у кіраўніцтва ёсць спісы, хто за каго ставіў подпісы, а яшчэ мы адбівалі пропускі, калі выходзілі з завода, — і начальства ведае, хто ў гэты час дзе быў. Такім, як мне, не падаўжаюць кантракт або просяць сысці па ўласным. Ну, а калі чалавек засвяціўся на фота — могуць яшчэ і затрымаць. Майстра аднаго з нашых цэхаў вывалаклі проста з працы, нават не далі пераапрануцца.

У калектыве Ігара навіну пра яго сыход успрынялі «не вельмі» — на рабочых, па словах мужчыны, і так была вялікая нагрузка. Кіраўніцтва цэха нават клікала суразмоўцу назад, калі сітуацыя ў краіне зменіцца.

— Людзей і так не хапае, таму што праца не адпавядае заробку. На такім месцы, як у мяне, новенькіх трэба доўга навучаць. Чалавекам з вуліцы тут не заменіш — не таму, што я такі добры, а таму што абсталяванне старое, дабітае, я б сказаў, Трэба спачатку пастажыравацца, каб з ім спраўляцца. Цяпер, ведаю ад былых калег, ідзе адзін брак, таму што за станкамі ненавучаныя людзі. І на МТЗ цяпер любога здымі — так будзе. А начальству завода ўсё роўна — ім галоўнае звольніць. За мной яшчэ цэлы стос папер на падаўжэнне кантакта ляжыць. І гэтых людзей прыбяруць, нягледзячы на стаж і досвед.

Проходная МТЗ, снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Прахадная МТЗ, здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Са словаў Ігара, у 2021 годзе праз недахоп людзей на прадпрыемства пачалі завозіць асуджаных на хімію — і тых, хто адбывае пакаранне ва ўстановах, і «хатніх». Іх ставяць у асноўным на падсобныя работы.

— Будзе смешна, калі раптам і мяне забяруць, асудзяць, а потым зноў адправяць у цэх! А так, ведаеце, мне абсалютна не было крыўдна, што мяне звольнілі: ведаў, у якой краіне жыву. Людзі баяцца з гэтай нагоды выказвацца, але я ж ведаю, што ў 2020-м на ўчастку са ста чалавек Лукашэнку падтрымлівала два! І тое адзін з іх засумняваўся: «Нешта наш бацька робіць не так».

Атрымашы паведамленне пра непадаўжэнне кантракта, Ігар адразу пачаў шукаць новую працу — баяўся, што яго прозвішча з’явіцца ў якой-небудзь базе, што ўскладніць пошукі.

— Я адгукаўся на вакансіі ў некалькіх месцах, і ўсюды пыталіся, ці сядзеў на сутках, ці былі ў мяне штрафы, ці засвяціўся на маршах. Калі б было нешта з гэтага, я б не ўладкаваўся афіцыйна ўжо нікуды. Потым тыдзень мяне правяралі, і вось я працую грузчыкам. Шчыра кажучы, нават рады гэтаму. Па грашах практычна не страціў, затое не сяджу дзень у гразі і пыле. Таму назад я б ужо не пайшоў — хіба што па людзях першы час сумаваў, усе-такі столькі гадоў адпрацаваў.

«Сам заслужыў, так табе і трэба»

Віктар яшчэ ў канцы жніўня працаваў на адным з дзяржпрадпрыемстваў, звязаных з транспартам, паралельна падзарабляў у сферы забаваў. У адзін з дзён жніўня, калі змена скончылася, да мужчыны падышлі супрацоўнікі міліцыі: на Віктару было адзенне з «Пагоняй».

— Пацягнулі мяне ў аўтобус і завезлі ў РАУС, патрабавалі, каб я паказаў свой тэлеграм, даў пароль. Я патрабаваў санкцыю пракурора на агляд тэлефона — мяне адкалашмацілі. А потым, як і ўсіх, павезлі на Акрэсціна, на суд — далі 15 сутак, я нібыта пікетаваў. Я ў гэтай вопратцы хадзіў і па прадпрыемстве, і па вуліцы. Там, разумееце, малюнак — сантыметраў шэсць. Нармальны чалавек не звяртае ўвагі на такія дробязі!

Пасля сутак мужчына вярнуўся на працу. Там адразу паведамілі навіну: звольнены па артыкуле за прагул, пакуль адбываў арышт па адміністрацыйным парушэнні.

— Я адпрацаваў там два гады. Ну, так атрымалася са звальненнем. Як сказалі старэйшыя калегі тады — «сам заслужыў, так табе і трэба». Праўда, маладыя хлопцы мяне падтрымалі, яны разумеюць, што так не мусіць быць.

Праз некалькі месяцаў пасля інцыдэнту і звальнення Віктар ужо асвоіўся на новым месцы і ў іншым калектыве, цалкам бадзёры і аптымістычны.

— Пасля затрымання бацька маю вопратку знішчыў (смяецца). А я знайшоў сабе новую працу ў прыватнай фірме, працую на складзе — лічу, што нармальны чалавек заўсёды сабе месца знойдзе. Ніякіх пытанняў тут у начальства да запісу ў маёй працоўнай не было, а характарыстыку яны не прасілі.

Я на ўсё гэта гляджу спакойна: звольнілі — і звольнілі. Ну, адседзеў на Акрэсціна ў вельмі кепскіх умовах, але гэта ж не самае страшнае, што можа быць. У людзей у разы горшыя сітуацыі здараюцца. І я рады, што сышоў з дзяржаўнага прадпрыемства — хоць мазгі ніхто не дурыць, не патрабуе ўступаць у прафсаюзы. Яшчэ і выйграў па зарплаце. Тое, што сваё меркаванне нельга выказваць, — гэта дрэнна, так. Але абы зноў не пасадзілі, а астатняе не так страшна.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Усе на працы былі трошкі ў шоку, што звольнілі, груба кажучы, за лайк»

Яшчэ адзін наш суразмоўца, Дзмітрый, зусім нядаўна працаваў на Беларускай чыгунцы. Гісторыя падобная: спачатку затрыманне — потым звальненне.

— У лістападзе да мяне прыйшлі, міліцыя паказала пастанову, а там з адваротнага боку былі раздрукаваныя скрыншоты маёй старонкі ў сацсетках з рэпостам з «экстрэмісцкага» пабліка і лайкам на нейкім з іх пастоў яшчэ ў жніўні 2020 года. На гутарцы ў аддзяленні ўчастковы мне трапіўся вельмі лаяльны і сам не разумеў, праз што ўвесь сыр-бор.

Дзмітрый адседзеў некалькі сутак, а калі вярнуўся ў сваё аддзяленне, дзе прапрацаваў шэсць гадоў, кіраўніцтва папярэдзіла, што яго звальняюць па артыкуле за прагул з прычыны сутак.

— Усе на працы, нават непасрэдны кіраўнік, былі, скажам, трошкі ў шоку, што звольнілі, груба кажучы, за лайк. Але ведаеце, улічваючы тое, што ў нас у краіне адбываецца, я разумею, што прыйдуць па кожнага. Гэта проста пытанне часу. Я больш здзівіўся, што яны праглядалі сацсеткі, а не які-небудзь тэлеграм, дзе людзі ў асноўным цяпер сядзяць. То-бок хтосьці мэтаскіравана праглядае ўсё, вышуквае нешта на людзей.

Дзмітрый таксама не шкадуе, што так прымусова змяніў месца працы.

— Апошнім часам перастала падабацца гэтым займацца, пачалі закручвацца гайкі: тое не глядзіце, там нікому нічога не кажыце. Прыходзілі паперы на працу, дзе быў пералік суполак, якія нельга чытаць, і трэба было распісвацца, што ты з гэтым азнаёмлены. А тут усё так склалася — гэта быў такі штуршок памяняць нешта ў жыцці, хоць на чыгунцы я ў хуткім часе мог атрымаць павышэнне. Але, лічу, што ні робіцца — усё да лепшага.

Пасля сыходу былы чыгуначнік не стаў шукаць працу ў Беларусі і з’ехаў за мяжу, цяпер працуе вахтавым метадам.

— Цяпер у краіне лавіць няма чаго: квітнее 1937-ы год, яшчэ гэтая сітуацыя з Украінай. Гэта ў тых, хто глядзіць тэлевізар, усё стабільна і наогул выдатна.

«Няўжо ў нас такое магчымае ў 2022 годзе?»

А Сяргей праз палітычныя звальненні прайшоў ужо двойчы. Першы раз яго папрасілі сысці за грамадзянскую пазіцыю. Мужчына пасля гэтага ўладкаваўся ў транспартнай сферы, але праз некалькі месяцаў кіраўніцтва адмовілася ад яго і там.

— Спачатку яны мяне праверылі, узялі ўсе паперкі — нічога іх не збянтэжыла, пытанняў не ўзнікла. У характарыстыцы і даведцы з МУС, якую яны запытвалі, таксама ўсё было добра. А потым вылезла інфармацыя, што ёсць нейкі спіс людзей, якія неяк у 2020-м выказвалі незадаволенасць сітуацыяй у краіне. І вось я прапрацаваў тры месяцы, а потым начальнік сказаў, што мяне трэба прыбраць. Аформілі па згодзе бакоў — літаральна праз паўгадзіны я быў вольны.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Суразмоўца ўпэўнены, што гэтая інфармацыя можа быць бачная іншым наймальнікам і яны так правяраюць магчымых новых супрацоўнікаў.

— Калі я спрабаваў уладкавацца на працу, у адной са структур, нягледзячы на маю чыстую працоўную, ва ўнутранай службе бяспекі адразу адмовілі — сказалі, што я дзесьці «свячуся». Потым на гутарках я эксперыментаваў. Разумеў, што самым першым пачую пытанне, з якіх прычын звольніўся. І адным наўпроста казаў: па палітычных матывах. Некаторых гэта вельмі палохала, было нават цікава паглядзець на іх рэакцыю збоку. У прыватных кампаніях, бывала, са здзіўленнем (а нехта і з недаверам) пыталіся: «Праўда? Няўжо ў нас такое магчымае ў 2022 годзе?!» Калі я зразумеў, што не магу зусім нікуды ўладкавацца, вырашыў абыходзіць гэтую тэму — стаў казаць, што не задавальняў заробак ці не сышліся характарамі з кіраўніцтвам.

Сяргей кажа, што фінансава даволі бязбольна перажыў чарговую страту працы: дапамаглі невялікія ашчаджэнні і ўменне эканоміць.

— Не скажу, што я кудысьці ездзіў адпачываць, жыў як хацелася б. Але гэтая падушка бяспекі мінімальныя патрэбы ў ежы і адзенні мне перакрыла. Калі пачало падціскаць, а праца не знаходзілася, пачаў нервавацца, натуральна — хацелася б адчуваць сябе больш упэўнена. Спрашчала сітуацыю тое, што я адзін. Калі б былі жонка і дзеці, давялося б памнажаць выдаткі на два ці тры.

Месяц таму я нарэшце ўладкаваўся, таксама ў транспартнай сферы. На новым месцы проста спыталі, ці былі артыкулы, затрыманні. Я адказаў шчыра, што няма ні адміністрацыйных, ні крымінальных. Але цяпер сяджу і чакаю, на колькі хопіць майго цяперашняга кіраўніцтва, ці выплыве гэтая гісторыя тут. Не скажу, што гэта пакутлівае чаканне, але рыхтую сябе да таго, што ўсё можа паўтарыцца.

Мужчына расказвае, што стараецца сябе адцягваць ад гэтых думак. Сфармаваў сабе працоўны дзень так, каб увесь час быць занятым. Дапамагае і падтрымка блізкіх, але няпроста прайшоў праз гэтую сітуацыю.

— Адным словам гэта наўрад ці апішаш, але непрыемна, што мы дажылі да таго, што твае погляды ўплываюць на магчымасць зарабляць і наогул існаваць. Гэта злуе і раздражняе. Я маўчу пра законы, але гэта ж не па-чалавечы: калі ў людзей розныя погляды на нешта, і адзін другому робіць гадасці, каб той не мог есці, спаць, у чымсьці яго абмяжоўвае. Калі я не мог знайсці працу, ужо думаў з’язджаць і шукаць нешта ў іншых краінах. І калі цяпер гэта здарыцца зноў, выпрабоўваць лёс не буду і так і зраблю.

«Калі страціў службу, здавалася, што і мяне ўнутры няма»

Адам каля 10 гадоў аддаў службе ў МНС, ездзіў з калегамі на пажары, аварыі. Быць выратавальнікам — мара мужчыны, да якой ён ішоў з дзяцінства: спачатку адвучыўся ў профільным ліцэі, потым — у ВНУ і стаў афіцэрам.

— Я ў дзяцінстве заўсёды хацеў звязаць лёс з пагонамі, у школе хуліганіў, мама мяне гадавала адна і прапанавала паступіць у ліцэй МНС — я загарэўся, паступіў. Пажарная справа — высакародная. За што я яе люблю? Ты ведаеш, што ты патрэбны, што ніхто, акрамя цябе, не пойдзе ў гэты агонь, у невядомасць, яшчэ і вядзеш за сабой асабовы склад, нясеш адказнасць за гэтых людзей. Гэта абсалютна мая справа.

Улетку ў Адама заканчваўся кантакт, і начальства выклікала да сябе. Заяву на новы ў мужчыны не прынялі і сказалі, што падаўжаць яго не будуць. Прычыны ніхто не тлумачыў, а сам ён іншых прычын, акрамя палітычных, у сваім звальненні не бачыць.

— У нас не хапае кадраў, а да мяне за ўвесь час не было ніякіх заўваг, таму я праз знаёмых пачаў даведвацца, што не так. Хутчэй за ўсё, рэч у подпісе за Бабарыку, — тлумачыць ён. — Калі стала вядома, што я сыходжу, за мяне начальства прасілі калегі, але нашаму міністэрству такія супрацоўнікі не патрэбныя.

Фото: пресс-служба МЧС
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба МНС

Афіцэр кажа, што страту працы вельмі цяжка перажываў маральна:

— Я гарэў гэтай працай. Жонка жартавала, што я МНС любіў больш, чым яе. Калі страціў службу, здавалася, што і мяне ўнутры няма. Калі бачыў, што праязджае пажарная машына з мігалкамі, мяне агортвалі эмоцыі… Разумееце, ладна б я дрэнна выконваў свае абавязкі — сказалі б мне ў вочы: «Ты хе***ы работнік» — я б зразумеў і пытанняў не задаваў. Але калі за мяне ўвесь склад хадзіў прасіць… І для мяне гэта самая вялікая ўзнагарода — павага і давер людзей, з якімі я працаваў, якія ішлі за мной у агонь. Што яны ўбачылі ўва мне чалавека, а не проста чарговага начальніка.

Некалькі месяцаў таму мужчына паехаў на будоўлю ў Расію, таму што ў Беларусі яму ўсюды адмаўлялі. Цяпер ён сумуе па сям'і — дома засталіся жонка і маленькае дзіця — і ранейшай працы.

— Я прыходзіў уладкоўвацца на завод, калі там пыталіся, чаму я сышоў з мінулага месца, шчыра казаў, што, магчыма, праз подпіс. І тут: «Ах, дык ты падпісант! Вы нам не падыходзіце», — і гэта не адзіны выпадак: усюды, дзе я адгукаўся, папярэджвалі, што будуць праверкі, ёсць нейкія спісы. У выніку я сеў за руль таксаваць, а потым праз знаёмых паехаў на вахту, працую ў будаўнічай сферы: трэба было нешта рабіць і забяспечваць сям’ю.

Адам спадзяецца, што, калі ў краіне зменіцца сітуацыя, ён зможа вярнуцца ў МНС.

— Яны ў мяне проста так гэта не забяруць! Я яшчэ вярнуся. Але, каб гэта адбылося, як мінімум з МНС мусіць сысці сістэма. У 2020-м казалі, што ратавальнікі па-за палітыкай — мы толькі тушым. І я не скажу, што прытрымліваўся гэтага, але ведаў: нягледзячы на перакананні, мне ўсё роўна, хто там гарыць — я буду ратаваць любога чалавека, таму што гэта мая справа. А каб вырашаць, што ён нарабіў, у нас ёсць суд. Цяпер я не загадваю, калі нешта зменіцца, жыву далей. Але ведаеце, што крыўдна? Працуючы на будоўлі, я атрымліваю ў тры разы больш, чым калі быў афіцэрам і рызыкаваў сваім жыццём. Як так?!